Ціханоўская: Дыктатар выкарыстоўвае замежнікаў у якасці закладнікаў для шантажу

20 ліпеня, Позірк. “Дыктатар выкарыстоўвае замежнікаў у якасці закладнікаў для шантажу”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на фоне вынясення ў Беларусі смяротнага выраку грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру.
“Для рэжыму чалавечыя жыцці не маюць ніякай каштоўнасці, калі толькі яны не служаць валютай, — напісала палітык 20 ліпеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Вельмі важна змагацца за кожнага чалавека, які апынуўся ў закладніках. Свет павінен усвядоміць сур’ёзную небяспеку, якую прадстаўляе гэты рэжым, і не толькі для беларусаў”.
На думку палітычнага аналітыка Аляксандра Фрыдмана, “Крыгер ёсць казырнай картай Лукашэнкі, а Берлін вядзе закулісныя перамовы з Мінскам пра яго лёс”.
Эксперт выказаў у сваім тэлеграм-канале меркаванне, што “Крыгера ўзялі ў палон ва Украіне расіяне, а Беларусь яны традыцыйна выкарыстоўваюць для сваіх мэт”. “Цяпер гэта гульні з Захадам. Беларусь у гэтым выпадку патрэбная Крамлю ў якасці краіны са смяротным пакараннем — для ўзняцця ставак”, — лічыць ён.
Фрыдман не выключыў, што Масква і Мінск могуць паспрабаваць абмяняць Крыгера на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Германіі да пажыццёвага зняволення за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хонгашвілі ў 2019 годзе ў Берліне.
“Пуцін абавязкова хоча выцягнуць Красікава з Германіі (і нават, паводле інфармацыі прэсы, быў гатовы абмяняць яго на Навальнага) (расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны памёр у лютым 2024 года ў зняволенні. — “Позірк“.), а для Берліна смяротнае пакаранне Крыгера стане не толькі чалавечай трагедыяй, але і палітычным фіяска”, — адзначыў эксперт.
Фрыдман падкрэсліў, што “ў кантэксце справы Крыгера бязвіз ад Лукашэнкі становіцца для грамадзян заходніх краін запрашэннем у клуб самазабойцаў”.
19 ліпеня праваабарончы цэнтр “Вясна” пацвердзіў факт таго, што 24 чэрвеня Мінскі абласны суд вынес смяротны вырак 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру. Першым інфармацыю пра прыгавор са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіў тэлеграм-канал “МотолькоПомоги”.
Грамадзянін ФРГ абвінавачваўся паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
Неўзабаве пасля з’яўлення інфармацыі пра вынесены прысуд Ціханоўская заявіла, што яе каманда збірае дадатковую інфармацыю па справе Крыгера.
Яе дарадца па прававых пытаннях Леанід Марозаў паведаміў, што офіс дэмлідара перадаў прадстаўнікам МЗС Германіі даныя, якія сведчаць пра тое, што нямецкаму грамадзяніну ў Беларусі “пагражае выключная мера”. Ён выказаў спадзеў на тое, што дэмакратычныя краіны разам змогуць “выратаваць жыццё чалавека, якога абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах на сумнеўных падставах”.

МЗС і амбасада ФРГ "актыўна абараняюць інтарэсы" асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства