Лукашэнка даручыў прыцягнуць да ліквідацыі наступстваў непагадзі ў тым ліку палітвязняў

19 ліпеня, Позірк. Прыцягнуць да ліквідацыі наступстваў непагадзі ў тым ліку асуджаных запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня на селектарнай нарадзе з прадстаўнікамі сваёй адміністрацыі, урада, мясцовых уладаў.
“Я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў (ён падключыцца, ён ведае), у нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званыя палітвязні. Туды — на прасеку. Дапамажыце краіне. <…> І гараджан, і асабліва гэтых дармаедаў”, — сказаў ён (на падставе відэазапісу ў неафіцыйным тэлеграм-канале прэс-службы Лукашэнкі).
Ён загадаў адправіць на адпаведныя працы жыхароў Беларусі ў цэлым, адзначыўшы, што “адгаворкі кшталту таго, што я не пайду, не хачу, не буду, не прымаюцца”.
“Упаўнаважаныя прэзідэнта і памочнікі на месцах, прымайце рашучыя дзеянні. Не павінна быць “не”. Я яшчэ раз кажу, гэта раўнаважна вайне, толькі без стральбы. Таму ўсе павінны, перш чым “заціктокацца” там і нечага ў інтэрнэце пісануць… Ідзі вазьмі сякеру, пілу і дапамажы нешта… А пасля крытыкуй уздоўж і ўпоперак. Мабілізоўвайце насельніцтва”, — даручыў ён.
Раней паведамлялася, што на нарадзе Лукашэнка раскрытыкаваў грамадзян, “для якіх усё заўсёды будзе дрэнна”, якія “не хочуць разумець”, што ў мінулыя дні ў краіне адбылася “надзвычайная сітуацыя”.
Паводле яго слоў, ёсць людзі, якія дапамагаюць прыбіраць завалы і дрэвы, якія ўпалі, аказваюць садзейнічанне камунальнікам. Гэта, лічыць ён, “сапраўдныя мужыкі”. Ім спікер супрацьпаставіў тых, хто “пальцам не варухне”, пакуль “улады не вырашаць усе праблемы”.
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў органы ўлады, якія займаліся ліквідацыяй наступстваў непагадзі. Паводле яго сцвярджэння, на першым этапе “адэкватнай рэакцыі на гэтую падзею — хуткай, дакладнай, ваеннай — не было”.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў.
Паводле інфармацыі МНС, гэтымі днямі праз стыхію загінула шэсць чалавек.
На вечар 19 ліпеня ў Беларусі 1.378 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітычнымі вязнямі. Насамрэч людзей, якія ў той ці іншай форме зазналі рэпрэсіі, значна больш.
Лукашэнка і прадстаўнікі яго рэжыму адмаўляюць наяўнасць у краіне палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных артыкулаў”.

- ГрамадстваУ першую лютаўскую ноч зафіксаваны тэмпературны антырэкорд, агулам маразы былі значна слабейшымі за прагнозМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


