Лукашэнка назваў “вялікай бядой” сітуацыю з прымяненнем заканадаўства і даручыў правесці яго рэвізію

18 ліпеня, Позірк. Прынятыя ў Беларусі нарматыўна-прававыя акты “не заўсёды працуюць на практыцы” — і гэта “вялікая бяда”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда.
“Гэта датычыцца і паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда, якія значна пашыраны ў ходзе канстытуцыйнай рэформы, у тым ліку з улікам прапаноў саміх суддзяў. Усё, што вы хацелі і прасілі, мы прадугледзелі ў Канстытуцыі”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
У сувязі з гэтым, лічыць ён, “цяпер важна праяўляць ініцыятыўнасць, быць на вастрыі падзей, працаваць на апярэджанне”, каб “грамадства бачыла Канстытуцыйны суд у справе”.
Лукашэнка падкрэсліў, што вышэйшы орган канстытуцыйнага кантролю не павінен быць “староннім назіральнікам” за працэсамі, якія адбываюцца ў грамадстве, і адначасова яму не варта пазіцыянаваць сябе як “нешта выключнае ў структуры дзяржавы”.
Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі дзейнічаюць 175 тыс. актаў: “Катастрофа! Некаторыя з іх цяжка чытаюцца і ўспрымаюцца, перагружаныя, асобныя пытанні зарэгуляваныя. Многія нормы паўтараюцца, у акты ўносяцца множныя карэкціроўкі”.
Лукашэнка звярнуў увагу, што пры ўнясенні карэкціровак нарматыўна-прававы акт варта выдаваць зноўку ў “абноўленым, актуальным варыянце”, што дазволіць істотна палегчыць працу з такім дакументам.
Ён даручыў сваёй адміністрацыі арганізаваць правядзенне маштабнай рэвізіі заканадаўства.
“Нам трэба гэта ўсё пераварушыць. Трэба прыбраць усё лішняе, пакінуць толькі тое, што трэба. Трэба правесці гэтую рэвізію. Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне, — ацаніў Лукашэнка маштабы і значэнне працы. — Даручэнне такое ёсць — па рэвізіі заканадаўства. І ў гэтым плане будзем вельмі сур’ёзна працаваць усе, пачынаючы ад звычайных юрыстаў да прэзідэнта”.
У Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, уступіла ў сілу рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага, на якім, як сцвярджае Цэнтрвыбаркам, былі прынятыя змены і дапаўненні ў асноўны закон.
Сярод асноўных паправак — легалізацыя Усебеларускага народнага сходу, вяртанне нормы аб абмежаванні знаходжання на пасадзе прэзідэнта аднаго чалавека (не больш за два тэрміны), увядзенне недатыкальнасці для былога прэзідэнта, манаполіі дзяржаўнай ідэалогіі, адмена пункта аб нейтральным і бяз’ядзерным статусе краіны.
На цырымоніі зацвярджэння вынікаў рэферэндуму 4 сакавіка Лукашэнка адвёў два гады на прывядзенне ўсіх заканадаўчых актаў у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Канстытуцыі. “У новай Канстытуцыі мы адмовіліся ад дэкрэтаў, якія прымаў прэзідэнт. Вызначылі, што яго ўказы і распараджэнні не павінны супярэчыць закону”, — сказаў ён.
Падчас рэферэндуму экспертная місія кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксавала шматлікія парушэнні і прыйшла да высновы, што вынікі “нельга прызнаць адпаведнымі волевыяўленню выбаршчыкаў”.
10 верасня 2020 года, прадстаўляючы Андрэя Шведа на пасадзе генеральнага пракурора, Лукашэнка назваў масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якія адбываліся ў тыя дні, “нахабнай інтэрвенцыяй”, якая “падаграваецца і кіруецца звонку”. Натхняючы наглядны орган на “выратаванне краіны ад гэтага нашэсця”, ён сказаў, што “часам не да законаў, трэба прыняць жорсткія меры”.
Лукашэнка назваў Канстытуцыю "сапраўды народным дакументам"
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


