У Мінску міліцыя са стральбой затрымала мужчыну з нажом

12 ліпеня, Позірк. Міліцыя выкарыстала агнястрэльную зброю пры затрыманні мужчыны 12 ліпеня ў Мінску, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, а 4 гадзіне раніцы жанчына паведаміла па нумары 102, што яе сын знаходзіцца ў двары шматкватэрнага дома ў мікрараёне Шабаны і “пагражае ўсіх зарэзаць”. Сястра мужчыны патэлефанавала ў хуткую дапамогу, каб паведаміць пра тое, што адбываецца.
Супрацоўнікі Заводскага РУУС заклікалі мужчыну супакоіцца і кінуць на зямлю “прадмет, падобны да нажа”. Мужчына праігнараваў патрабаванні сілавікоў, “працягнуў паводзіць сябе абуральна, пагражаючы зарэзаць сябе і навакольных, кінуўся на міліцыянера”.
Супрацоўнік міліцыі спачатку стрэліў у паветра, а затым — па нагах нападніка. Пасля гэтага мужчыне аказалі першую дапамогу і перадалі медыкам.
Як высветлілася пазней, 34-гадовы мужчына некалькі разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства, а таксама да адміністрацыйнай — за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.
Міністэрства падкрэсліла, што “супрацоўнік АУС пры выкананні службовых абавязкаў з’яўляецца прадстаўніком улады і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы”. Замах на яго ў любых формах “цягне спыненне такіх дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі”.
Гэта не першы падобны выпадак за апошні час.
Напрыканцы чэрвеня ў Буда-Кашалёве (Гомельская вобласць) супрацоўнікі МУС з выкарыстаннем зброі затрымалі 62-гадовага мясцовага жыхара. Сцвярджалася, што мужчына “кідаўся з нажом на навакольных”. З раненнем у правую нагу затрыманага даставілі ў бальніцу.
У сярэдзіне красавіка міліцыянер страляў у 59-гадовага жыхара вёскі Малыя Бортнікі (Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці), які пагражаў касой.
У студзені было два затрыманні са стральбой — у Клічаве (Магілёўская вобласць) і Гродне, напрыканцы мінулага года — яшчэ два, у Крупскім раёне Мінскай вобласці і Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. У другім выпадку, які адбыўся 19 лістапада ў вёсцы Ліскі, міліцыянты стралялі ў мужчыну, які пагражаў паляўнічай стрэльбай, ён памёр у бальніцы.

- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


