Дэмсілы абмеркавалі з Мінінфраструктуры Польшы праблемы беларусаў з транспартам і падарожжамі

6 ліпеня, Позірк. Звязаныя з транспартам і падарожжамі праблемы беларусаў абмеркавалі 5 ліпеня з кіраўніцтвам Міністэрства інфраструктуры Польшчы член кааліцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан, кіраўніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала згаданай кааліцыі, на сустрэчы сярод іншых былі ўзнятыя пытанні “пашырэння шэрагу асоб, якім не патрабуецца пацвярджаць сапраўднасць нацыянальнага пасведчання кіроўцы”, “вырашэння сітуацыі з канфліктам тэрмінаў разгляду заяў аб міжнароднай абароне і аб абмене пасведчання кіроўцы”, “удасканалення працэдуры рэгістрацыі транспартных сродкаў у Варшаве і скарачэння чэргаў”, “вырашэння пытання з адмовамі ў рэгістрацыі на рэйс па польскім праязным дакуменце”.
Сцвярджаецца, што чыноўнікі профільнага міністэрства “пазітыўна ўспрынялі” прапановы прадстаўнікоў беларускага дэмруху. Тэлеграм-канал кааліцыі са спасылкай на дырэктара Дэпартамента дарожнага руху Рэнату Рыхтэр паведаміў, што найбліжэйшым часам плануецца пашырыць пералік асоб, якім не патрабуецца пацвярджаць сапраўднасць пасведчання кіроўцы. Апрача таго, заяўлена, што “прадугледжана магчымасць падачы заявы аб абмене пасведчання кіроўцы да атрымання пастановы аб міжнароднай абароне”.
Паводле сцвярджэння канала, Дэпартамент авіяцыі мае намер накіраваць авіяперавозчыкам тлумачэнне аб статусе польскага праязнога дакумента для “фармавання аднастайных падыходаў у пытаннях рэгістрацыі пасажыраў на рэйс”.
Кіраўнік Дэпартамента міжнароднай супрацы Марцін Жэшэвіч, згодна з інфармацыяй рэсурсу, заявіў, што апошнія санкцыі Еўрасаюза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будуць прымяняцца абачліва, каб не нашкодзіць добрасумленным беларусам, якія працуюць на еўрапейскім рынку.
Міністэрства інфраструктуры Польшы пра сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх дэмсіл не паведамляе.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка