Ціханоўская анансавала правядзенне ў Таліне першай беларуска-эстонскай канферэнцыі

31 кастрычніка, Позірк. У Таліне пройдзе “беларуска-эстонская Канферэнцыя”, галоўная мэта якой — узмацніць адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Эстоніяй, а таксама выпрацаваць эфектыўную стратэгію па Беларусі. Пра гэта паведаміла ў “Тэлеграме” беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Мерапрыемства арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай, эстонскім Інстытутам правоў чалавека і Еўрапейскім фондам за дэмакратыю.
Чакаецца, што на адкрыцці Канферэнцыі выступяць Ціханоўская і міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна. Таксама ўдзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, іншых беларускіх дэмакратычных сіл, эстонскага ўраду і экспертнай супольнасці.
Падчас дыскусій будуць абмяркоўвацца “механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці, падтрымка незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і за мяжой, перспектывы будучыні Беларусі”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


