Лукашэнка: Украінскі дыверсант Швец абменены на святара Ёнафана

3 ліпеня, Позірк. Затрыманага пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах (Мінская вобласць) грамадзяніна Украіны Мікалая Швеца ў рамках дамоўленасцяў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім абмянялі на святара Ёнафана. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе да Дня незалежнасці.
Іншых вызваленых украінскіх грамадзян, з ягоных слоў, абмянялі на цяжкапараненых расіян.
Увечары 28 чэрвеня Уладзімір Зяленскі і кіраўнік яго офіса Андрэй Ярмак паведамілі, што Украіне “ўдалося вызваліць з расійскага палону яшчэ 10 чалавек”. У ліку вызваленых і перададзеных Кіеву згаданыя “пяць грамадзянскіх, якія былі захопленыя ў Беларусі і пазбаўленыя волі”.
Гаворка вялася пра Мікалая Швеца, а таксама, асуджаных паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць) Паўла Купрыенку (7 гадоў зняволення) і Людмілу Ганчарэнку (тэрмін невядомы), паводле арт. 358 (шпіянаж) — Наталлю Захаранка (9 гадоў), паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — Кацярыну Бруханаву.
Беларуская праваабарончая супольнасць раней прызнала Купрыенку, Захаранку і Бруханава палітвязнямі. Швец і Ганчарэнка адпаведнага статусу не мелі, але згадваліся ў кантэксце спраў палітычна матываванага характару.
Дыверсія ў Мачулішчах была здзейсненая 26 лютага 2023 года. Тады ў выніку атакі беспілотнікаў быў выведзены са строю расійскі ваенны самалёт А-50.
Першапачаткова адказнасць за яе ўзяло аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў ByPol (дзейнічае за мяжой) — у рамках плана “Перамога”.
У ліпені 2023 года тагачасны прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў заявіў, што гэта была сумесная аперацыя ByPol і Службы бяспекі Украіны.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк публічна прызнаў дачыненне ведамства да дыверсіі 25 сакавіка 2024 года.
Мітрапаліт Ёнафан (Анатоль Ялецкіх), які належыць да забароненай пасля пачатку вайны Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, адбываў пяцігадовы тэрмін зняволення за апраўданне расійскай агрэсіі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці сума страт на адну стратную арганізацыю вырасла ў 2,6 раза, у Магілёўскай — зменшылася на 1,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+