Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента падоўжаны на паўгода

2 ліпеня, Позірк. Спрошчаны парадак выдачы грамадзянам Беларусі польскага праязнога дакумента будзе дзейнічаць да канца 2024 года, паведамляецца на сайце ўрада Польшчы.
Спрошчаны парадак уведзены дзвюма пастановамі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, якія ўступілі ў сілу 1 ліпеня 2023 года. Адна з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другая пашырае кола тых, хто можа прасіць аб яго выдачы, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме.
Летась 30 снежня паведамлялася, што пастанова будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2024 года.
4 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Акрамя таго, скасавана права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэння маёмасці, у тым ліку нерухомасці і аўтамабіляў. Такія здзелкі можна будзе здзяйсняць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржорганы або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасці афармляліся ў дыппрадстаўніцтвах).
Беларускія дэмакратычныя структуры, Еўрасаюз, ЗША, праваабарончыя арганізацыі раскрытыкавалі ўказ, скіраваны, на іх думку, на ўшчамленне правоў вымушаных эмігрантаў.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь у красавіку лідзіравала ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка