КР прыняла змены ў рэгламент, якія дазваляюць шараговым дэлегатам сумяшчаць мандат і пасаду ў АПК

28 чэрвеня, Позірк. Каардынацыйная рада прыняла змены ў статут, якія дазваляюць яе шараговым дэлегатам сумяшчаць мандат і пасаду ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, паведамляе тэлеграм-канал КР 28 чэрвеня.
За змены прагаласавалі 60 дэлегатаў з 80.
Адпаведны пункт рэгламенту выкладзены так: “Дэлегат Каардынацыйнай рады не можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка ці яго намесніка з правам голасу ў Аб’яднаным пераходным кабінеце з пасадамі спікера, віцэ-спікера, кіраўніка сакратарыята, кіраўніка камісіі ці ўдзельніка працоўнай групы па слуханнях АПК у Каардынацыйнай радзе”.
Плануецца, што абноўлены дакумент будзе апублікаваны на пачатку ліпеня.
“Пасля гэтага трэці склад рады зможа выбраць спікера, віцэ-спікера, склад камісій і спецыяльнага прадстаўніка КР у ЗША”, — гаворыцца ў рэлізе.
Новы рэгламент КР можа быць зацверджаны на наступным тыдні
Латушка vs. Ягораў, або Жарсці па КР 3.0

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

