Выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся за грошы, абавяжуць адпрацоўваць па размеркаванні
21 верасня, Позірк. У Беларусі ўвядуць адпрацоўку па размеркаванні для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся платна. Адпаведныя змены будуць унесены ў Кодэкс аб адукацыі, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец 21 верасня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.
“І бюджэтнік, і платнік, на нашу думку, павінен адпрацоўваць”, — цытуе Іванца прэс-служба Лукашэнкі.
Паводле слоў міністра, у Беларусі “фактычна няма платнай адукацыі”, бо студэнты гэтай формы навучання “кампенсуюць не больш за 50-70% ад кошту свайго навучання”.
Іванец заявіў пра “адзінкавыя выпадкі”, калі выпускнікі не адпрацоўваюць тэрмін размеркавання, а кампенсуюць сродкі, выдаткаваныя на іх навучанне. Таксама маюцца прэцэдэнты, калі грошы з іх спаганяюцца паводле рашэння суда, удакладніў кіраўнік Мінадукацыі.
“Летась цалкам перагледжаныя сумы, якія дзяржава затрачвае на падрыхтоўку спецыялістаў. Фактычна яны павялічаныя ў два-тры разы. Напрыклад, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які жадае пакрыць сродкі за чатыры гады навучання, павінен заплаціць 40-45 тысяч рублёў”, — сказаў Іванец.
Лукашэнка на нарадзе заявіў, што адпрацоўка на працягу двух гадоў з’яўляецца недастатковым тэрмінам і прапанаваў павялічыць яе да пяці гадоў. “Спецыялісты непрымальна для краіны з’язджаюць за мяжу, а мы так гэта спакойна ставімся”, — адзначыў ён.
“Што такое два гады? — сказаў Лукашэнка. — Гэта, лічыце, мы яго навучалі ў ВНУ і яшчэ праз настаўніцтва… Навучаем два гады на працы. Я лічу, што тут павінны дзейнічаць забаронныя меры, як бы гэта ні было непапулярна. Ну хоць бы паўзабаронныя, дапусцім, пяць гадоў. Правільна, мэтавікі — пяць гадоў. Можа быць, арыентаваць акуратна да сямі гадоў. У адваротным выпадку не хадзі ў мэтавікі”.
На думку Лукашэнкі, навучэнцы на платным аддзяленні ў Беларусі “плацяць капейкі”, а на Захадзе “шалёныя грошы”.
На сёння адпрацоўка па размеркаванні абавязковая толькі для выпускнікоў ВНУ, якія навучаліся за кошт бюджэту. Тыя, хто навучаецца па мэтавым накіраванні, абавязаны адпрацаваць па размеркаванні пяць і больш гадоў (у залежнасці ад тэрміну, прапісанага ў дамове аб падрыхтоўцы спецыяліста), астатнія бюджэтнікі — два гады. 31 студзеня 2022 года Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Ранейшая рэдакцыя кодэкса ўступіла ў сілу 1 верасня 2011 года і з тых часоў была адкарэктаваная ўпершыню.
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства