Рабочая група па аналізе дзейнасці НАН вывучыць распрацоўку тэхналогій і імпартазамяшчальнай прадукцыі

25 чэрвеня, Позірк. Рабочая група па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН) на першым пасяджэнні 25 чэрвеня разгледзела “арганізацыйныя пытанні” і ўзгадніла “алгарытм далейшай працы”, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю (КДК).
Адзначаецца, што на працягу 10 рабочых дзён павінен быць зацверджаны план дзейнасці групы.
Сярод пытанняў, якія яна мае намер вывучыць, пазначаныя “практыка-арыентаванасць і выніковасць навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў НАН”, “укараненне распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы”, “распрацоўка імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій”, “экспарт навуковай прадукцыі”.
У пасяджэнні рабочай групы пад старшынствам кіраўніка КДК Васіля Герасімава ўдзельнічалі намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец, член-карэспандэнт НАН Міхаіл Мясніковіч, старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, а таксама, як заяўляецца, “прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, аўтарытэтныя навукоўцы і незалежныя кампетэнтныя эксперты”.
“Аб выніках працы і прапановах па рашэнні выяўленых праблем рабочая група будзе штогод дакладваць кіраўніку дзяржавы”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Распараджэнне аб стварэнні рабочай групы па аналізе дзейнасці НАН 18 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У групу ўключаныя 14 чалавек.
Забеспячэнне дзейнасці групы ўскладзена на КДК.

- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


