Вячорка будзе абскарджваць прыгавор і дабівацца пакарання “ўдзельнікаў цырку”

20 чэрвеня, Позірк. Абскарджваць прыгавор суда і дабівацца пакарання “ўдзельнікаў гэтага цырку” мае намер галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
20 чэрвеня Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі.
“Лукашэнкаўскі “суд” высока ацаніў маю працу. Далі па максімуме, што было прадказальна. Безумоўна, я буду абскарджваць гэтае рашэнне, дабівацца яго адмены. Я лічу, што ўсе саўдзельнікі — суддзя, пракурор і іншыя — панясуць адказнасць у свой час”, — заявіў Вячорка “Позірку”.
Паводле слоў суразмоўцы, у працэсе разгляду справы было парушана яго права на справядлівае судовае разбіральніцтва. “Я не ведаў і дагэтуль не ведаю сутнасць абвінавачання, суд праходзіў без мяне, без абранага мной абаронцы. Абаронца, прызначаны мне дзяржавай, сам не звязваўся са мной, не цікавіўся маёй пазіцыяй па сутнасці абвінавачання, такім чынам, я быў пазбаўлены права на абарону ў судзе”, — сказаў дарадца беларускага дэмакратычнага лідара.
Гл. таксама:
Вячорка: Для азнаямлення з крымінальнай справай дзяржадвакат запрашала прыехаць у Беларусь


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка