Латушка: Рэжым Лукашэнкі спрабуе забіць беларускую культуру

29 кастрычніка, Позірк. “Пасля “Ночы расстраляных паэтаў” прайшло 86 гадоў. І сёння мы бачым, як злачынны рэжым Лукашэнкі таксама спрабуе забіць беларускую культуру, перапісвае падручнікі гісторыі, забараняе нацыянальныя сімвалы з тысячагадовай гісторыяй, выкараняе выкарыстанне нашай роднай беларускай мовы”, — заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка ў звароце з нагоды гадавіны трагічнай падзеі.
Паводле яго слоў, “гісторыя цыклічная”.
“У зняволенні знаходзяцца больш за 140 дзеячаў культуры. На жаль, сёння сярод іх ёсць ахвяры, якія загінулі ў няволі. 86 гадоў таму ахвяры “Ночы расстраляных паэтаў” праходзілі па тых жа калідорах Пішчалаўскага замка”, — дадаў Латушка.
Ахвяраў тых падзей вярнуць немагчыма, як і тых, “каго забівалі начамі 2020-га і працягваюць забіваць”, сказаў палітык.
Дэмсілы, падкрэсліў кіраўнік НАУ, змагаюцца за тое, каб “крывавая ноч беларускай культуры і навукі больш не паўтарылася”.
Ноч на 30 кастрычніка 1937 года — адна са змрочных старонак у беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Тады НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: дзеячаў культуры, навукі, тагачасных чыноўнікаў.
Сярод іх былі 22 літаратары, у тым ліку — Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў, Майсей Кульбак, Ізі Харык, Васіль Сташэўскі, Янка Нёманскі, Зяма Півавараў, Васіль Коваль, Макар Шалай, Арон Юдэльсан і інш.
Забойствы праводзіліся ва ўнутранай турме НКУС (цяпер СІЗА КДБ, так званая “амерыканка”) і падвалах Пішчалаўскага замка (цяпер СІЗА № 1, “валадарка”).
З 1988 года беларусы ў розных гарадах свету праводзяць акцыі ўшаноўвання расстраляных. У Беларусі мерапрыемствы традыцыйна праходзілі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе пахаваны шматлікія ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Апошні такі сход адбыўся ў 2020 годзе.
У 2023 годзе акцыі памяці праходзяць больш як у 20 гарадах 11 краін.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка