ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць беларускіх кампаній і фізічных асоб

13 чэрвеня, Позірк. За падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі 12 чэрвеня санкцыі ў дачыненні да больш як 300 кампаній у розных краінах, а таксама іх кіраўнікоў, паведамляецца на сайце Дзярждэпартамента ЗША.
Большасць юрыдычных і фізічных асоб у новым санкцыйным пакеце з’яўляюцца рэзідэнтамі і грамадзянамі Расіі. Таксама абмежаванні закранулі грамадзян і кампаніі з Беларусі, Кітая, Кыргызстана, Ліхтэнштэйна, Малдовы, ААЭ, Сінгапура і Турцыі.
У санкцыйныя спісы ЗША ўключаны размешчаны ў Мінску “Завод СВТ” і яго дырэктар Валянцін Міклашэвіч. Прадпрыемства з’яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам сучаснай радыёвымяральнай апаратуры, высокадакладных сродкаў вымярэння, аўтатрактарнай электронікі.
Магілёўскае УПЧНП “Тэхналіт” (і яго кіраўнік Аляксандр Бадзяка), жодзінскае ТАА “Базцьюб” (Алена Перасяляк), бабруйскае ААТ “Беларусьрэзінатэхніка” (Алег Шпакаў, Дзмітрый Манько) патрапілі пад санкцыі за супрацоўніцтва з 81-м бранятанкавым рамонтным заводам, якія знаходзяцца ў расійскім Армавіры.
Як паведаміў Мінфін ЗША, акрамя згаданых прадпрыемстваў і асоб, у пакет санкцый уключана мінскае ТАА “Кванд ІС”, якое “распрацавала і выпрабавала баражыруючыя беспілотнікі з боепрыпасамі, а таксама сумесна з урадам Беларусі распрацавала і выпрабавала БПЛА назірання”.
Апошні раз амерыканскія санкцыі супраць беларускіх юрыдычных і фізічных асоб уводзіліся 15 красавіка. 20 красавіка Мінскі завод колавых цягачоў, які ўжо знаходзіўся пад санкцыямі ЗША, быў уключаны ў санкцыйны спіс за садзейнічанне ракетнай праграме Пакістана.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



