ByPol: Другім беларусам, затрыманым у Польшчы па “справе аб падпалах”, з’яўляецца экс-супрацоўнік МУС

6 чэрвеня, Позірк. Аб’яднанне былых сілавікоў ByPol сумесна з групай ананімных хакераў “Кіберпартызаны” ўстанавілі асобу другога грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў Польшчы па “справе аб падпалах”.
Як паведамляецца, ім з’яўляецца Белы Андрэй Сяргеевіч, 1989 года нараджэння, ураджэнец Баранавічаў (Брэсцкая вобласць). Сцвярджаецца, што з 2010 года ён працаваў у МУС міліцыянтам патрульна-паставой службы, звольнены 7 ліпеня 2014-га “ў сувязі з парушэннем умоў кантракту”.
Паводле даных ByPol, усе трое затрыманых па справе раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку УСУ, служылі ў складзе батальёна “Тэрор”. Пры гэтым яны “выкарыстоўваліся расіейскімі спецслужбамі “ўцёмную”, выконваючы за грошы ў Польшчы крымінальныя заказы”.
Як паведамляў “Позірк”, яшчэ адным падазраваным у справе з’яўляецца грамадзянін Беларусі мінчук Сцяпан Касцючэнка 1987 года нараджэння.
У чэрвені і лістападзе 2011 года ён прымаў удзел як мінімум у двух баях па змешаных адзінаборствах (ММА): у турнірах “Еўрапейская M-1 бітва” і “M-1 BFC 13 — Мінск-Файт”. Абодва баі прайграў.
Касцючэнка быў прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову паводле арт. 70 (прызначэнне больш мяккага пакарання, чым прадугледжана за дадзенае злачынства) і 205 (крадзеж, учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызналі вінаватым у крадзяжы 35 мабільных тэлефонаў на суму 7,1 млн рублёў.
Акрамя таго, мінчанін 30 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі Дзяржаўтаінспекцыі.
28 траўня стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АУБ) затрымала ў Варшаве траіх падазраваных у здзяйсненні і падрыхтоўцы падпалаў і дыверсій на тэрыторыі краіны. Затрыманыя два грамадзяніны Беларусі і адзін паляк.
29 траўня суд па хадайніцтве пракуратуры Уроцлава (Ніжнесілезскае ваяводства) змясціў іх пад варту тэрмінам на тры месяцы. Паведамлялася, што затрыманым пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

