ЦБС: Польшча плануе павялічыць да трох гадоў тэрмін дзеяння праязнога дакумента замежніка

28 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы пачало працу па павелічэнні тэрміну дзеяння праязнога дакумента для замежніка, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС).
Удакладняецца, што праца распачатая пасля звароту ЦБС з адпаведнай просьбай да сенатара Евы Калішук.
ЦБС адзначае, што Калішук разам са спікерам польскага Сената Малгажатай Кідавай-Блонскай накіравалі хадайніцтва міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі Марцыну Кервіньскаму. Ведамства ў сваім адказе ад імя віцэ-міністра Мацея Душчыка паведаміла, што “ўжо прадпрымае крокі па рашэнні праблемных для беларусаў пытанняў легалізацыі”.
Цяпер праязны дакумент замежніка выдаецца беларусам у Польшчы на 1 год, але “з вялікай доляй верагоднасці” тэрмін яго дзеяння падоўжаць да 3 гадоў, гаворыцца ў паведамленні ЦБС.
“Таксама міністэрства шукае рашэнне, якое б дазволіла беларусам спрасціць працэдуру легалізацыі дзяцей у Польшчы”, — дадалі ў Цэнтры беларускай салідарнасці.
У красавіку кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская накіравала ліст у групу “За дэмакратычную Беларусь” у парламенце Польшчы з просьбай “забяспечыць выдачу польскіх праязных дакументаў грамадзянам Беларусі” і “ўстанавіць трохгадовы тэрмін дзеяння польскага праязнога дакумента для замежніка”.
У лісце падкрэслівалася, што аднагадовы тэрмін дзеяння праязнога дакумента “занадта кароткі” і “не дазваляе замежнікам карыстацца гэтым дакументам пастаянна”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі, як падкрэслілі ў ЦБС, “увёў шэраг нарматыўных актаў, накіраваных на тое, каб ускладніць грамадзянам [Беларусі] магчымасць пазбегнуць рэпрэсій, у тым ліку зрабіўшы немагчымым атрыманне пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах”.
“У выніку вялікая колькасць беларускіх грамадзян, якія не маюць магчымасці выехаць у Беларусь для атрымання пашпарта, аказваюцца ў складанай сітуацыі без сапраўдных праязных дакументаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
15 сакавіка пытанне павелічэння да трох гадоў тэрміну дзеяння праязных дакументаў абмеркавалі з Душчыкам намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і прадстаўнік АПК па замежных справах Валерый Кавалеўскі. Паведамлялася, што віцэ-міністр унутраных спраў заявіў пра “адкрытасць і гатоўнасць” садзейнічаць спрашчэнню легалізацыі грамадзян Беларусі ў Польшчы.
4 верасня мінулага года Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і ўчынення дзеянняў”, які сярод іншага пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Беларускія дэмакратычныя структуры, Еўрасаюз, ЗША, праваабарончыя арганізацыі раскрытыкавалі ўказ, накіраваны, на іх думку, на ўшчамленне правоў вымушаных эмігрантаў.
За 2021–2022 гады з Беларусі па розных прычынах выехала больш за 200 тыс. грамадзян, заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун 18 студзеня.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


