Польскі вайсковец шпіталізаваны пасля нападу мігранта з нажом на мяжы з Беларуссю

28 траўня, Позірк. Польскі вайсковец раніцай 28 траўня зазнаў напад мігранта, які спрабаваў у складзе вялікай групы незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Паводле інфармацыі ведамства, замежнік ударыў вайскоўца нажом.
“Першую дапамогу салдату аказала памежніца, — гаворыцца ў паведамленні. — Мігранты паводзілі сябе агрэсіўна, напалі на параненага і супрацоўніцу, якая аказвала дапамогу. Пацярпелага і супрацоўніцу прыкрылі машынамі. Салдата даставіла ў шпіталь карэта хуткай дапамогі”.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочак у эфіры Polskie Radio заявіў, што раненне сур’ёзнае, але жыццю вайскоўца нічога не пагражае. “Міграцыйны ціск расце, агрэсія гэтых людзей павялічваецца. Яны спрабуюць прарвацца праз мяжу вялікімі групамі, якія фармуюцца пры падтрымцы беларускіх службаў”, — сказаў чыноўнік.
Польскае памежнае ведамства таксама паведаміла, што за некалькі гадзін да нападу на вайскоўца ад рук мігрантаў пацярпелі непасрэдна памежнікі. Аднаго з іх ударылі пабітай бутэлькай, ён атрымаў траўмы твару і быў шпіталізаваны. На другога памежніка напалі з палкай, да якой быў прымацаваны нож. Супрацоўнік памежнага ведамства здолеў адабраць небяспечны прадмет, аднак яму таксама спатрэбілася дапамога медыкаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
З пачатку года краіны ЕС прадухілілі 17,8 тыс. спробаў нелегальных мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі, у тым ліку Польшча — 15,5 тыс. Травень стаў рэкордным па актыўнасці нелегалаў.

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства