Не стала маці палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр у зняволенні

27 траўня, Позірк. У Бярозаўцы (Лідскі р-н, Гродзенская вобласць), у сябе дома 27 траўня памерла маці палітвязня Вітольда Ашурка. Пра гэта “Позірку” паведаміў сваяк жанчыны.
Алене Ашурак было 86 гадоў. Раней яна перанесла інсульт.
“Алене Міронаўне стала блага ў сябе дома, выклікалі хуткую дапамогу. Але ўрачы выратаваць яе не змаглі”, — паведаміла крыніца.
Вітольд Ашурак — грамадска-палітычны дзеяч, член Партыі БНФ, адзін з каардынатараў руху “За Свабоду”. Неаднаразова ўдзельнічаў у мясцовых і парламенцкіх выбарах, узнімаў экалагічныя пытанні, ушаноўваў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
У верасні 2020 года Ашурка затрымалі. 18 студзеня 2021 года суд Лідскага раёна (суддзя Максім Філатаў) прыгаварыў яго да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 342 і 364 КК адпаведна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
21 траўня 2021 года Ашурак памёр пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць). Яму было 50 гадоў.
Расследванне ягонай смерці фактычна было замарожанае і не вядзецца.
У гадавіну яго смерці праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


