Камісія па выбарах у КР абмяркоўвае рэакцыю на выкарыстанне Азаравым бота плана “Перамога” для агітацыі

22 траўня, Позірк. Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду (КР) абмяркоўвае сваю рэакцыю і магчымыя наступствы таго, што лідар балатаванага спісу “Закон і Правапарадак” Аляксандр Азараў выкарыстаў для агітацыі рэсурс плана “Перамога”, паведаміла “Позірку” кіраўніца выбаркама Алена Прыходзька.
Напярэдадні ўсе, хто актываваў чат-бот плана “Перамога”, атрымалі паведамленні з заклікам узяць удзел у выбарах у КР 25–27 траўня і галасаваць за згаданы спіс. Азараў у гутарцы з “Нашай Нівай” (НН) пацвердзіў, што чат-бот і рассылка сапраўдныя. У адным з публічных чатаў, выявіла медыя, палітык напісаў: “Мы рэгулярна праводзім рассылку, чаго так усе нашыя хэйтары перапалохаліся. Павылазілі з усіх шчылін і пырскаюць слінай”.
НН нагадала, што за ўзаемадзеянне з планам “Перамога” беларусам унутры краіны можа пагражаць адказнасць — ад адміністрацыйнай да крымінальнай.
Варта адзначыць, што кіраўнік арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандр Азараў на пачатку красавіка дзеля ўдзелу ў выбарах у КР пакінуў пасаду каардынатара плана “Перамога”.
21 траўня стала вядома, што Следчы камітэт узбудзіў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у КС. Фігурантамі з’яўляюцца 257 чалавек, іх абвінавачваюць паводле арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і 3614(садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Да гэтага КДБ абвясціў усе 12 спісаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЗ Беларусі ў Польшчу залятаюць БПЛА, тэлефоны салдат на мяжы ўзломваюць — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Аўстрыі адкрыць у Вене офіс дэмсіл, прызначыць спецпасланніка па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусы сталі есці больш мяса і менш гародніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–4 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаАўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства