Польшча выдаткуе 2,5 млрд долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і РФ

18 траўня, Позірк. Урад Польшчы выдзяляе 10 млрд злотых (2,54 млрд долараў) у рамках новай праграмы “Шчыт Усход” на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй, паведаміў 18 траўня ў Кракаве прэм’ер-міністр Дональд Туск.
“Мы ўжо пачалі працу, каб польская мяжа была бяспечнай у мірны час і непраходнай для ворага — у ваенны, — цытуе кіраўніка ўрада партал Gazeta.pl. — Мы назвалі гэты план нацыянальнай абароны і стрымлівання кодавым імем “Шчыт Усход”. Гэта будзе шчыт, які абароніць нас ад нападаў з усходу, яго галоўная задача — стрымліваць ворага. “Шчыт Усход” — сістэма ўмацаванняў і фартыфікацыйных збудаванняў, мадэрнізацыя 400 кіламетраў мяжы з Расіяй і Беларуссю. Гэта будзе стратэгія адвядзення вайны ад нашых межаў”.
“Мы робім гэта для таго, каб усе тыя, хто зычыць зла Польшчы, хто плануе напад ці агрэсію на нашых саюзнікаў ці на нашу краіну, пачулі тут, з рынкавага пляца Кракава: “Прэч ад Польшчы!” Польшча моцная, Польшча будзе ў бяспецы дзякуючы сваім уласным дзеянням і сваім саюзам”, — дадаў ён.
У сацыяльных сетках Туск адзначыў, што бяспеку дзяржавы забяспечаць “садружнасць Захаду, еўрапейскі купал, які абараняе неба, “Шчыт Усходу” — умацаванне межаў, польская спадарожнікавая праграма на грошы ЕС, добра аснашчаны і навучаны польскі салдат і дзяржава, бязлітасная ў дачыненні да агентаў і дыверсій”.
Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, каментуючы праграму “Шчыт Усход”, заявіў, што на ўсёй працягласці мяжы Польшчы з Беларуссю і РФ будуць “пасаджаныя лясы, збудаваныя перашкоды і ўмацаванні”.
14 траўня на фоне ўцёкаў у Беларусь цяпер ужо былога суддзі Томаша Шмыта Туск абвясціў пра выдзяленне 100 млн злотых (25,2 млн долараў) на ўмацаванне Агенцтва ўнутранай бяспекі і Агенцтва выведкі.
Польшча пачала будаваць электронны бар'ер на дзвюх рэках ля беларускай мяжы

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

