Мінск спадзяецца на спрашчэнне візавага рэжыму з Філіпінамі

15 траўня, Позірк. Спадзеў на спрашчэнне візавага рэжыму з Філіпінамі выказаў амбасадар Беларусі ў гэтай краіне (па сумяшчальніцтве) і Інданезіі Раман Раманоўскі, уручаючы 14 траўня даверчыя граматы філіпінскаму прэзідэнту Фердынанду Рамуальдасу Маркасу-малодшаму.
Словы беларускага дыпламата перадае офіс прэзідэнта Філіпін. Прэс-служба МЗС Беларусі, якая паведаміла пра факт уручэння грамат, падрабязнасцей размовы Раманоўскага з кіраўніком астраўной дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі не прывяла.
Прадстаўнік Мінска на сустрэчы заявіў, што “спадзяецца на ўмацаванне канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва Філіпін і Беларусі” ў розных сектарах. Сярод іншага ён згадаў гандаль, інвестыцыі, харчовую бяспеку, навуку і адукацыю, шматбаковую супрацу ў рамках разнастайных арганізацый.
На сайце філіпінскага прэзідэнта паведамляецца, што краіны падтрымліваюць двухбаковыя стасункі на працягу 27 гадоў — з 22 траўня 1996 года. Беларусь займае 83-е месца сярод гандлёвых партнёраў Філіпін, аб’ём узаемнага гандлю ў 2023 годзе склаў 10,1 млн долараў.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 12 чэрвеня 2023 года прэзідэнта Філіпін з Днём незалежнасці, выказаў упэўненасць у тым, што краіны будуць падтрымліваць “пазітыўную тэндэнцыю ў далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, машынабудавання, электратранспарту, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, а таксама ў актывізацыі дзелавога партнёрства”.
Летась 28 верасня Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ў амбасадараў 11 дзяржаў, сярод якіх быў і прадстаўнік Філіпін.
За апошнія некалькі гадоў дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі шмат абмежавальных мер. Санкцыі ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленне распачатых пасля іх пратэстаў, прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і наступны арышт апазіцыянераў, якія ляцелі на ім, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
У гэтых абставінах рэжым Лукашэнкі стаў спрабаваць наладжваць палітычныя і эканамічныя сувязі з дзяржавамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, якія ў Мінску называюць “далёкай дугой”.
Доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заяўляў “Позірку”, што спробы ўладаў знайсці гандлёвых партнёраў у краінах “далёкай дугі” з’яўляюцца “марнымі” і носяць фактычна “фармальны характар”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка