Ціханоўская падтрымала беларусаў, якія не могуць наведаць магілы родных у Радаўніцу

14 траўня, Позірк. Беларусы “добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я”, таму для іх Радаўніца заўжды была важным днём, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 14 траўня (праваслаўныя вернікі памінаюць спачылых на дзявяты дзень пасля Вялікадня, які сёлета адзначаўся 5 траўня).
“Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі”, — падкрэсліла палітык.
Яна канстатавала, што “не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных ды блізкіх”.
“Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца адняць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Мы не можам прыбрацца на могілках, прынесці кветкі, дакрануцца да крыжоў… Але нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы”, — дадала Ціханоўская.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+