Журналістка Андрэева перахварэла на пнеўманію

10 траўня, Позірк. Журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава), якая адбывае пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі ПК № 4, у красавіку перахварэла на пнеўманію, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” яе муж Ігар Ільяш.
Паводле яго слоў, яна правяла ў санчастцы калоніі дзесяць дзён.
“На шчасце, пнеўманія была не вялікая, а ачаговая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння. Каця ачуняла і на мінулым тыдні яе выпісалі”, — напісаў Ільяш.
Перад тым як захварэць, адзначыў ён, журналістка перанесла “моцны прыступ сезоннай алергіі”. “Яна заўсёды была алергікам, але ў зняволенні гэтая праблема рэзка абвастрылася, — удакладніў муж. — Прыступы становяцца значна больш пакутлівымі, а спіс алергенаў — шырэйшым. У пачатку красавіка алергічны ацёк прыйшлося здымаць пры дапамозе уколаў (спачатку ўнутрумышачна, а потым унутравенна), так як Каця зусім не магла дыхаць праз нос”.
“У цэлым за амаль 3,5 гады зняволення праз агульнае паслабленне арганізма Каця стала часцей хварэць прастудай і пакутаваць ад галаўных боляў. У яе прыкметна пагоршыўся зрок — амаль непазбежная праблема для тых, хто доўгі час знаходзіцца за кратамі”, — адзначыў Ільяш.
13 ліпеня Гомельскі абласны суд прыгаварыў Андрэеву да васьмі гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Паколькі раней яна ўжо была асуджаная да зняволення, шляхам частковага складання канчатковым пакараннем ёй прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін восем гадоў і тры месяцы. Адлік вядзецца з моманту затрымання восенню 2020 года.
Працэс над Андрэевай пачаўся 4 ліпеня і праходзіў у закрытым рэжыме.
Андрэева была затрыманая разам са сваім аператарам Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года. Яна вяла прамы эфір з месца разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі (“Плошча перамен” — двор на вул. Чарвякова ў Мінску).
У лютым 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў журналістак вінаватымі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 КК), і прыгаварыў да двух гадоў калоніі.
Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
3 верасня 2022 года Чульцова адбыла тэрмін пакарання і выйшла на волю. Цяпер жыве ў Польшчы.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік НАН Каранік спадзяецца на з'яўленне нобелеўскіх лаўрэатаў сярод беларускіх навукоўцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКіраўніца місіі дэмсіл у Кіеве Шаціліна: Паспрабую данесці да ўкраінскай улады, што рэжым Лукашэнкі і беларусы — не адно і тое жМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі працаўладкавана больш за 21 тыс. замежнікаў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка заклікаў дэмсілы да яднання ў барацьбе з Лукашэнкам, параіўшы “адысці з дыстанцыі” прыхільнікам “згодніцкай пазіцыі” (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у першы тыдзень жніўня вырасла амаль на траціну ў параўнанні з першым тыднем ліпеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка