“Зялёная сетка”: Закрыццё БелАЭС мэтазгодна і ў доўгатэрміновай перспектыве адпавядае інтарэсам беларускага народа
7 верасня, Позірк. Заклік прыпыніць увядзенне ў эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС і разабрацца з праблемамі першага блока ўтрымліваецца ў апублікаванай 7 верасня заяве экспертнай супольнасці экалагічных арганізацый і ініцыятыў “Зялёная сетка”.
Звяртаецца ўвага на той факт, што Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) апублікаваў толькі 16 з 36 прызначаных для “давядзення да грамадскай інфармацыі” дакументаў па выніках экспертызы другога блока БелАЭС.
“Факт настолькі няпоўнага інфармавання па такім глабальным пытанні ў свабодным грамадстве недапушчальны <…>. Утойванне жыццёва важнай інфармацыі ўжо з’яўляецца дастатковай падставай для арганізацыі спецыяльнага расследавання незалежнай камісіяй”, — гаворыцца ў заяве.
Ва ўмовах “адсутнасці празрыстасці і шматлікіх парушэнняў” на этапе будаўніцтва і эксплуатацыі, а таксама “ігнаравання грамадскай думкі”, закрыццё БелАЭС “з’яўляецца найбольш мэтазгодным у доўгатэрміновай перспектыве крокам, які максімальна поўна адпавядае інтарэсам беларускага народа”, лічыць “Зялёная сетка”.
“БелАЭС узмацняе эканамічную і тэхналагічную залежнасць Беларусі ад РФ, дыктатарскія рэжымы могуць выкарыстоўваць БелАЭС як атамную пагрозу краінам — саюзніцам Украіны”, — адзначана ў дакуменце.
Экалагічныя арганізацыі і ініцыятывы мяркуюць, што запланаваныя на 8 верасня грамадскія слуханні па пытанні выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю другога блока станцыі, “не выконваюць сваіх прамых задач” — праз адсутнасць анлайн-трансляцыі, абмежаванняў на аўдыё- і відэазапіс, удзел паводле прынцыпу ” ўхваленай рэгістрацыі”, вызначэнне “пераліку назіральнікаў” Дзяржатамнаглядам.
“З шасці гадзін [слуханняў], на камунікацыю з грамадскасцю выдзелена ўсяго 1 гадзіна 45 хвілін. На выступленні і каментарыі людзей адводзіцца 45 хвілін: па 5 хвілін на чалавека, прычым на падставе заяве, якую трэба напісаць напярэдадні слуханняў. 1 гадзіна адведзена на адказы арганізатарамі і экспертамі. Задаць пытанне можна толькі ў пісьмовым выглядзе на спецыяльным бланку: альбо загадзя па электроннай пошце, альбо ў дзень слуханняў са студый”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскім праекце ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам”.
Першы энергаблок БелАЭС сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, яго камерцыйная эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021-га. У чацвёртым квартале 2023 года чакаецца чарговы планава-папераджальны рамонт блока. Летась такі рамонт праводзіўся 198 дзён, хаця яго планавалася завяршыць за 80.
Другі энергаблок знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі, выдае электраэнергію ў сетку з 13 траўня.
На працягу верасня на другім блоку пройдуць фінальныя выпрабаванні, потым спецкамісія павінна зацвердзіць акт аб прыёме аб’екта ў эксплуатацыю. Пасля гэтага збудаванне АЭС будзе лічыцца завершаным.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка