Латушка: Раптоўная праверка носьбітаў ядзернай зброі — прамы выклік Савету бяспекі ААН

7 траўня, Позірк. Распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі аб раптоўнай праверцы носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі з’яўляецца “прамым выклікам Савету бяспекі ААН”, а таксама ўсім дзяржавам, якія валодаюць такімі ўзбраеннямі, заявіў на сваім ютуб-канале намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“Дыктатар выкарыстоўвае ядзерную зброю, каб задаволіць уласныя амбіцыі. Яму трэба самарэалізавацца ў разуменні таго, што ён нібыта кіраўнік ядзернай дзяржавы. Гэта была яго мара з 90-х. А [Віктар] Хрэнін, міністр [абароны], які знаходзіцца на служэнні яму, гэта пацвярджае. Лукашэнка гатовы падставіць пад удар бяспеку беларускага народа дзеля таго, каб кіраваць у Беларусі ўсё сваё жыццё”, — адзначыў Латушка.
На яго думку, абвешчаная праверка — “гэта глабальнае ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя. — “Позірк”.) Крамля” перад канферэнцыяй у Швейцарыі аб міры ва Украіне, куды Лукашэнка не запрошаны. Латушка, мяркуе, што такім чынам Масква спрабуе сарваць гэтую канферэнцыю.
“Лукашэнка малюе мішэнь на карце Беларусі. Гэта той чалавек, які сёння прыгнятае беларускі народ, знішчае беларусаў унутры краіны, які проста разарваў імідж Беларусі ў вачах міжнароднай супольнасці і <…> сёння стварае рэальную пагрозу для ўсёй краіны”, — сказаў намеснік кіраўніка АПК.
Ён падкрэсліў, што беларусы павінны “ўсвядоміць вышэйсказанае, каб даць правільныя ацэнкі ролі Лукашэнкі ў сучаснай гісторыі Беларусі”.
Выступаючы 7 траўня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі, Лукашэнка пракаментаваў сваё даручэнне аб раптоўнай праверцы носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. Паводле яго слоў, праверка носіць “выключна абарончы характар”, ядзерную зброю ён назваў “зброяй стрымлівання і абароны”.
“Ніхто ў наступ з гэтай зброяй не пойдзе”, — заявіў Лукашэнка.
На ўсе спробы застрашвання, паводле яго сцвярджэння, Беларусь “адказвае паслядоўнай міратворчай пазіцыяй, палітыкай стратэгічнага стрымлівання”.
Беларусь не будзе паддавацца на правакацыі і не збіраецца ні з кім ваяваць, “кідаць людзей у гарніла вайны — гэта не да мяне”, сказаў Лукашэнка.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка