Дзярждума РФ ухваліла адтэрміноўку пагашэння асноўнага доўгу Беларусі па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС
20 верасня, Позірк. Дзяржаўная дума Расіі ўхваліла перанос тэрмінаў пачатку пагашэння асноўнага доўгу Беларусі па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС з 1 красавіка 2023 на 1 красавіка 2024 года, паведамляе ТАСС.
Гэта вынікае з ратыфікаванага дэпутатамі пратакола аб зменах у міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні Беларусі крэдыту на будаўніцтва двух энергаблокаў БелАЭС ад 25 лістапада 2011 года.
Згодна з фінансава-эканамічным абгрунтаваннем, у 2023 годзе паступленні ў расійскі бюджэт у выніку рэалізацыі пратаколу скароцяцца на 173,2 млн долараў і складуць 88,6 млн долараў. У перыяд 2024–2038 гадоў паступленні павялічацца на 526,2 млн долараў і складуць 6.654,7 млн долараў.
Чакаецца, што з прычыны рэалізацыі пратаколу з 2023 года агульная сума паступленняў у бюджэт РФ па пагадненні павялічыцца на 353 млн долараў і складзе 6.743, 3 млн долараў.
Пасля 1 красавіка 2024 года Мінск мусіць пачаць вяртаць сродкі — 30 роўнымі долямі кожныя паўгода. Пры гэтым пагашаць доўг, паводле зменаў, належыць у расійскіх рублях, а не доларах, як было прапісана ў арыгінальным крэдытным пагадненні.
У 2020 годзе Мінск і Масква ўжо мянялі ўмовы прадастаўлення крэдыту на будаўніцтва БелАЭС. Тады Беларусі было дазволена карыстацца крэдытнымі сродкамі да канца 2022 года, не пачынаць пагашаць крэдыт да 1 красавіка 2023 года. Акрамя таго, плаваючую працэнтную стаўку па крэдыце замянілі на фіксаваную — 3,3%.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскім праекце ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам”.
Першы блок БелАЭС пачаў выдаваць электрычнасць у сетку 3 лістапада 2020 года, яго камерцыйная эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021-га.
Другі энергаблок знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі. 13 мая гэтага года аб’ект выдаў у сетку першыя кілават-гадзіны электрычнасці.
12 верасня Дэпартамент ядзернай і радыяцыйнай бяспекі МНС (Дзяржатамнагляд), адказваючы на пытанні грамадзян у рамках грамадскіх слуханняў перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю другога энэргаблока АЭС, заявіў, што праектны тэрмін эксплуатацыі станцыі складае 60 гадоў “з максімальным падаўжэннем да 30 гадоў”. Аб адсутнасці крытычных заўваг для выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю другога энергаблока заявіла 8 верасня кіраўнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская.


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

