Адхіленне беларускіх баскетбольных каманд ад міжнародных турніраў падоўжанае да снежня

26 красавіка, Позірк. Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) 26 красавіка падоўжыла рашэнне аб адхіленні беларускіх і расійскіх зборных і клубаў ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай.
У паведамленні на сайце ФІБА гаворыцца, што адхіленне падоўжанае да снежня, калі адбудзецца наступнае пасяджэнне Цэнтральнага савета арганізацыі.
Папярэдні раз санкцыі падаўжаліся 29 лістапада 2023 года.
19 траўня мінулага года стала вядома, што беларускія і расійскія клубы не змогуць заявіцца для ўдзелу ў міжнародных турнірах пад эгідай Еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА-Еўропа).
У рашэнні савета арганізацыі ад 18 траўня было адзначана, што каманды з гэтых краін “не маюць права рэгістравацца для ўдзелу ў маючым адбыцца сезоне клубных спаборніцтваў 2023–2024 гадоў, такіх як Кубак Еўропы ФІБА, Еўраліга сярод жанчын і Еўракубак сярод жанчын”.
21 красавіка паведамлялася, што выканаўчы камітэт ФІБА-Еўропа аднагалосна прыняў рашэнне не дапускаць мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі да кваліфікацыі Еўрабаскета-2025.
1 сакавіка 2022 года чатыры беларускія клубы — мужчынскія “Цмокі” (Мінск) і “Барысфен” (Магілёў), жаночыя “Гарызонт” (Мінск) і “Алімпія” (Гродна) — былі выключаны са спаборніцтваў у еўрапейскіх клубных лігах.
18 траўня таго ж года выканкам ФІБА забараніў праводзіць свае спаборніцтвы на тэрыторыі Беларусі і РФ, а таксама выключыў каманды гэтых краін са сваіх турніраў. Беларускія зборныя адхілілі ад удзелу ў адборачных матчах мужчынскага ЧС-2023, жаночага ЧС-2022, ЧС сярод дзяўчат (U‑17), а таксама мужчынскіх і жаночых турнірах у фармаце 3х3.
28 лютага 2022-га, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі на тэрыторыю Украіны, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання.
28 сакавіка 2023 года па выніках пасяджэння выканкама ў Лазане (Швейцарыя) МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.
Рэкамендацыя МАК не распаўсюджваецца на камандныя віды спорту, паколькі “каманды атлетаў з расійскім ці беларускім пашпартам не разглядаюцца”.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+