Са спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” выключаны зборнік вершаў Дуніна-Марцінкевіча

26 красавіка, Позірк. Са спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” выключаны зборнік твораў класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведаміла “Берасцейская Вясна”.
Адзначаецца, што гэта першы такі выпадак.
Рашэнне прыняў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года. Адпаведныя змены ўнесены ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” на сайце Міністэрства інфармацыі. Цяпер замест назвы зборніка там пазначана — “адменена”.
Двухтомнік “Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч” быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Жыткавіцкага раёна (Гомельская вобласць) 8 лістапада 2023 года.
Зборнік надрукаваны дзяржаўным выдавецтвам “Мастацкая літаратура” ў 2007–2008 гадах.
Як паведамлялася, у кнігах выяўленыя прадмова літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча, а таксама вершы “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”.
У жніўні мінулага года згаданыя прадмова і вершы са зборніка Дуніна-Марцінкевіча, выдадзенага праектам “Беларускі кнігазбор”, прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Рашэнне было прынятае па заяве пракуратуры Мінска.
Вершы напісаныя меркавана ў 1861 годзе — незадоўга да паўстання Кастуся Каліноўскага (1863–1864 гады). Яны прысвечаныя барацьбе за вызваленне беларусаў ад расійскага імперскага ўплыву.
Некаторыя эксперты лічаць, што твор “Гутарка старога дзеда” маглі напісаць літаратары таго ж перыяду Уладзіслаў Сыракомля або Вінцэнт Каратынскі. На вуліцы Дуніна-Марцінкевіча знаходзіцца Мінскі гарадскі суд.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, лічыцца першым класікам новай беларускай літаратуры.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка