Выбаркам КР правярае кандыдатаў з груп кіраўніка ByPol Азарава і блогера Шабуцкага

20 красавіка, Позірк. Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду (КР) правярае кандыдатаў, уключаных у спісы “Закон і Правапарадак” на чале з кіраўніком арганізацыі ByPol Аляксандрам Азаравам і “Незалежныя беларусы”, якую ачольвае відэаблогер Максім Шабуцкі.
Тэлеграм-канал КР паведаміў 20 красавіка, што гэтыя групы “даслалі ўсе неабходныя дакументы, выканалі гендарныя і іншыя патрабаванні, атрымалі індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя коды і перайшлі на этап верыфікацыі членаў спісаў”.
“Ад лідара спісу “Салідарнасць” Георгія Дзмітрука выбарчая камісія чакае ўдакладняючы дакумент”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аб’яднанне “Салідарнасць”, у якое ўваходзяць партыя “Народная Грамада” (даўно ліквідаваная ў Беларусі, але мае міжнароднае прызнанне) і частка беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, абвясціла пра супольны ўдзел у выбарах напярэдадні.
18 красавіка намер удзельнічаць у выбарах у КР выказали кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і кіраўнік дэ-юрэ ліквідаванага ў Беларусі “Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.
Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць 25–28 траўня.
Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня пройдзе перыяд агітацыі.

"БХД" і "Народная грамада" аб'явілі аб сумесным удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары