Сабраныя на суботніку 14,5 млн рублёў накіруюць на аб’екты, звязаныя з памяццю пра вайну

20 красавіка, Позірк. У Міністэрства фінансаў паступіла 14,5 млн рублёў (каля 4,45 млн долараў), сабраных у рамках суботніка, які прайшоў 20 красавіка, паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык.
“Гэта на 400 тысяч рублёў больш, чым летась”, — цытуе чыноўніка прэс-служба Савета міністраў.
Чыноўнік заявіў, што ў суботніку ўзялі ўдзел сама меней 2,4 млн чалавек.
15 красавіка прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, у адпаведнасці з якой сабраныя ў гэты дзень сродкі будуць накіраваныя Гомельскаму аблвыканкаму — на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Дзецям — ахвярам вайны” ў аграгарадку Чырвоны Бераг у Жлобінскім раёне (35% сумы), Брэсцкаму аблвыканкаму — на стварэнне “рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі” на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці (35%), а таксама на “рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы” ў абласцях і Мінску (30%).
Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым не менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыкі ўцягвання грамадзян у “грамадска-карысны занятак” без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для работнікаў бюджэтных арганізацый.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


