Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек

19 красавіка, Позірк. Яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, вынікае з сумеснай заявы, распаўсюджанай 19 красавіка беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.
Такі статус атрымалі Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Дар’я Хмяльніцкая, Віталь Чопік, Фёдар Шведаў і Артур Роліч.
Сямёра з іх асуджаныя паводле арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторым палітвязням таксама інкрымінавалі артыкулы 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), 3614 (садзейнічанне экcтрэмісцкай дзейнасці), 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Зварот падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і “Прававая ініцыятыва”.
Нададзены праваабарончай супольнасцю статус палітвязня цяпер мае 1.395 чалавек, але рэпрэсаваных з палітычных матываў у разы больш.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары