Фонд медсалідарнасці і супольнасць “Валанцёры Гомель” прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”

16 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 красавіка прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, “аб’яднаных супольнасцю <…> Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі”. Інфармацыя ўнесена ў абноўлены пералік такіх арганізацый на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
“Польскім структурным падраздзяленнем”, што ўваходзіць у склад гэтага “фарміравання”, названыя “Белыя халаты”. Аднайменны медыяпраект працуе ў партнёрстве з фондам, пра якую-небудзь падпарадкаванасць у іх стасунках інфармацыі няма.
У якасці асоб, звязаных з Фондам медсалідарнасці, пазначаныя Лідзія Тарасенка (каардынатар фонду, урач-гастраэнтэролаг, эндаскапіст), Станіслаў Салавей (акушэр-гінеколаг, урач ультрагукавой дыягностыкі; 29 сакавіка стаў намеснікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы) і Андрэй Ткачоў (актывіст, сузаснавальнік фонду). Усе яны знаходзяцца за мяжой.
Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі быў створаны ў 2020 годзе для таго, каб інфармаваць сусветную медыцынскую супольнасць аб праблемах у беларускай ахове здароўя. Збірае інфармацыю пра рэпрэсіі ў прафесійным асяродку, прасоўвае інтарэсы беларускіх медыкаў за мяжой, збірае грошы на карысць пераследуемых калег ды інш.
Паводле абноўленага пераліку, КДБ таксама прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” супольнасць тэлеграм-канала “Валанцёры Гомель” (цяпер у яго 91 падпісчык, рэсурс не абнаўляецца са студзеня 2024 года). Спецслужба звязвае з ім Алену Тоцкую (палітзняволеная, пад вартай паводле арт. 3612 КК — “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”). Раней яна была на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.

- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Мінску стратна больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці — амаль кожная пятая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства