Ціханоўская наведае Канаду 14–15 красавіка, чакаюцца сустрэчы з прэм’ерам і кіраўніцай МЗС

13 красавіка, Позірк. Пра візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Канаду абвясціла міністр замежных спраў Мелані Жолі.
“Я з нецярпеннем чакаю новай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, жанчынай, якая адважылася выступіць з крытыкай прадстаўнікоў рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі, якія працягваюць даказваць, што гатовыя зрабіць усё, каб захаваць уладу, у тым ліку шляхам прыгнечання правоў сваіх уласных грамадзян. Спадарыні Ціханоўскай заўжды будуць радыя ў Канадзе, і мы заўсёды будзем падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за дэмакратычную будучыню”, — цытуе чыноўніцу сайт канадскага ўраду.
Паведамляецца, што Жолі на сустрэчы з Ціханоўскай мае намер абмеркаваць “наступствы працяглых парушэнняў правоў чалавека, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі, уключаючы падрыў дэмакратыі, міру і бяспекі ў Беларусі і ва ўсім свеце”.
Беларускі палітык таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо, “каб абмеркаваць, як Канада можа і надалей чыніць эканамічны і палітычны ціск на рэжым Лукашэнкі, што мае шчыльныя сувязі з расійскім рэжымам і працягвае садзейнічаць агрэсіўнай вайне Крамля супраць Украіны”.
Таксама чакаецца сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
Напярэдадні візіту Ціханоўская паведаміла, што дэмсілы чакаюць ад Канады лідарства “ў глабальнай барацьбе за свабоду і дэмакратыю”.
“Трэба максімальна ціснуць на рэжым Лукашэнкі, каб дабіцца вызвалення палітвязняў, — цытуе палітыка яе прэс-служба. — Нам патрэбна падтрымка Канадай нашай грамадзянскай супольнасці, у першую чаргу незалежных СМІ, каб супрацьстаяць расійскай і лукашэнкаўскай прапагандзе. Вольная Беларусь бачыць у Канадзе стратэгічнага партнёра і саюзніка”.
Гэта будзе другі візіт Ціханоўскай у Канаду. Упершыню яна наведала гэтую краіну ў лістападзе 2022 года. Тады Атава абвясціла пра ўвядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі “за садзейнічанне і падтрымку незаконнага ўварвання Расіі і спробу анэксіі ўкраінскай тэрыторыі”.


- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

