Ціханоўская ўпершыню здзейсніць візіт на Кіпр

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 9 красавіка 2024 года ў 17:02
9 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская 9—10 красавіка здзейсніць першы візіт на Кіпр, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, беларускі дэмакратычны лідар сустрэнецца з дыяспарай і прадстаўнікамі айчыннага бізнесу ў эміграцыі, з акрэдытаванымі на Кіпры замежнымі дыпламатамі, правядзе перамовы з прэзідэнтам краіны Нікасам Хрыстадулідзісам, спікерам Палаты прадстаўнікоў Анітай Дэметрыу, старшынёй і членамі пастаяннага парламенцкага камітэта па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Гіоргіядзісам, дасць інтэрв’ю мясцовым СМІ.
Асноўнымі тэмамі перамоваў Ціханоўскай будуць падтрымка Кіпрам стратэгіі Еўрасаюза і ЗША па Беларусі, рэгіянальная бяспека, дапамога Украіне, санкцыі супраць беларускага рэжыму і яго саўдзельнікаў, падтрымка беларускай дыяспары і бізнесу ў эміграцыі, легалізацыя беларусаў, паведаміў Вячорка.
З Кіпра Ціханоўская накіруецца ў Грэцыю, дзе выступіць на IX Дэльфійскім эканамічным форуме.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


