Беларуская касманаўтка Васілеўская вярнулася на Зямлю (дапоўнена)

6 красавіка, Позірк. Спускальны апарат карабля “Саюз МС-24” з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай апусціўся на Зямлю 6 красавіка ў 10:18 паводле мінскага часу. Капсула прызямлілася прыкладна за 150 км на паўднёвы ўсход ад горада Жэзказган у Казахстане.
Акрамя Васілеўскай і камандзіра экіпажа Алега Навіцкага (РФ, ураджэнец Беларусі), якія правялі на арбіце 14 сутак (з іх 12 на Міжнароднай касмічнай станцыі), на Зямлю вярнулася амерыканская астранаўтка Лорал О’Хара (204 дні).
Васілеўскую з капсулы дасталі апошняй. “Я зычу ўсім людзям на Зямлі, каб яны шанавалі і бераглі ўсё тое, што мы маем”, — сказала яна журналістам пасля прызямлення.
Пасля некалькіх пераносаў запуску, а таксама скасаванага з тэхнічных прычын старту 21 сакавіка Васілеўская адправілася на МКС 23 сакавіка — разам з Навіцкім і астранаўткай НАСА Трэйсі Дайсан.
Бортправадніца авіякампаніі “Белавія” Марына Васілеўская была прызначана членам экспедыцыі наведвання касмічнай станцыі 29 траўня 2023 года. Яе дублёрам стала дзіцячы хірург Анастасія Лянкова. Усяго ад Беларусі на палёт у космас прэтэндавала шэсць жанчын.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



