Ціханоўская ў велікодным віншаванні зычыла беларусам “напоўніцца надзеяй”

31 сакавіка, Позірк. “Напоўніцца надзеяй, не падаць духам і штодзённа захоўваць у сабе святло і дабрыню” зычыла беларусам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Вялікадня.
Відэа віншавання апублікаванае 31 сакавіка ў тэлеграм-канале палітыка.
“Гэтая надзея ў кожнага свая, — сказала Ціханоўская. — А якая надзея ў нашага народа? “Людзьмі звацца”, — казаў класік. Засноўваць сем’і, гадаваць дзяцей, будаваць свой дом і мець годнае жыццё на сваёй зямлі сярод сваіх людзей”.
У сённяшняй Беларусі, на яе думку, “гэтыя простыя рэчы патрабуюць надзеі, патрабуюць намаганняў”, каб “выстаяць і прайсці праз гэты цёмны час”. Таму неабходна “змагацца за нашы сем’і, за нашых блізкіх, за наш народ”.
“Мы выстаім, захаваемся, пройдзем праз гэтую цёмную даліну”, — гаворыцца ў віншаванні.
31 сакавіка Уваскрасенне Хрыстова (Вялікдзень) святкуюць католікі, грэка-католікі і пратэстанты.
Каталіцызм — другая па колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікоў, у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-католікоў.
Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі — Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй (на пачатак 2023 года налічваў 500 прыходаў, 526 дзеючых і 28 будуемых храмаў).
Беларуская грэка-каталіцкая царква складаецца з 16 супольнасцяў, якія маюць 5 культавых будынкаў.
У краіне налічваецца некалькі сотняў тысяч пратэстантаў. На пачатак 2023 года існавала 1.040 абшчын трынаццаці дэнамінацый, прадстаўленых 21 аб’яднаннем.
Каталіцызм фарміруе ў беларускім грамадстве атмасферу ўзаемапавагі, заяўляе Лукашэнка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


