Вядуцца перамовы аб правядзенні суда за тэракт у “Крокус Сіці Холе” ў Беларусі, сцвярджае расійскі дэпутат Буціна

30 сакавіка, Позірк. Суд за тэракт у “Крокус Сіці Холе” ў Падмаскоўі можа прайсці ў Беларусі з улікам прымянення тут смяротнай кары, сцвярджае дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Буціна.
“На жаль, [трагедыя] стала для нас агульнай, таму што там загінулі і два чалавекі — грамадзяне Беларусі. Я дастаткова добра дасведчаная аб вашым заканадаўстве, у тым ліку аб смяротным пакаранні, якое прысутнічае. У дадзеным выпадку гэта забойства дзвюх і больш асоб. Таму вы маеце роўна такое ж права на суд над гэтымі людзьмі, як і Расійская Федэрацыя”, — сказала яна ў праграме “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь 1” 29 сакавіка.
“Я думаю, што па лініі кампетэнтных органаў ужо ідзе наконт гэтага абмеркаванне. У дадзеным выпадку, калі яны проста разлічваюць, што ў Расіі зараз уведзены мараторый на смяротнае пакаранне, ухіліцца ад такога пакарання, ну давайце яшчэ пачакаем, паглядзім, таму што перамовы вядуцца”, — заявіла Буціна.
Яна таксама пахваліла ўлады Беларусі за прыгнечанне пратэстаў у 2020 годзе: “Тое, што вы зрабілі — беспрэцэдэнтна, гераічна. У свеце такога не было, як у вас — то бок каб так абараніць краіну”.
35-гадовая Буціна — член фракцыі “Адзіная Расія”.
Вядома тым, што ў ліпені 2018 года, пражываючы ў ЗША, была арыштаваная паводле абвінавачання ў працы замежным агентам без адпаведнай рэгістрацыі. 13 снежня 2018 года Буціна ў межах здзелкі са следствам прызнала ў амерыканскім судзе сваю віну ва ўдзеле ў змове супраць ЗША, а таксама паведаміла, што дзейнічала пад кіраўніцтвам расійскага чыноўніка. 26 красавіка 2019 года прыгаворана ў ЗША да 18 месяцаў турмы. Пасля адбыцця часткі тэрміна і дэпартацыі вярнулася ў Расію.
Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая выкарыстоўвае ў якасці вышэйшай меры пакарання смяротнае.
Памёр трэці беларус, які пацярпеў у выніку тэракту ў КЗ "Крокус Сіці Хол"


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка

