Памёр трэці беларус, які пацярпеў у выніку тэракту ў КЗ “Крокус Сіці Хол”

29 сакавіка, Позірк. Аб смерці грамадзяніна Беларусі Аліма Кашаварава, 1981 года нараджэння, які “атрымаў шматлікія кулявыя раненні” падчас тэракту 22 сакавіка ў падмаскоўным Краснагорску паведаміла 29 сакавіка амбасада Беларусі ў Расіі.
Раней адзначалася, што пацярпелы ахоўнік “Крокус Сіці Хола” знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.
Глыбокія спачуванні сваякам загінулага выказаў амбасадар Дзмітрый Круты.
“Шчыра ўдзячныя ўрачам маскоўскай бальніцы ім. Боткіна, якія да апошняга змагаліся за жыццё цяжка параненага беларуса, — гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі. — Амбасада надае ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку ў транспарціроўцы цела Аліма Кашаварава на Радзіму”.
26 сакавіка амбасада паінфармавала, што спісе загінулых у выніку тэракту ў Краснагорску значыцца Вадзім Кулік. Беларускі грамадзянін 1981 года нараджэння з такімі данымі “працуе ахоўнікам у “Крокус Сіці Холе” і не выходзіць на сувязь з моманту тэракту”, паведамляла дыпмісія.
24 сакавіка амбасада паведаміла пра гібель грамадзянкі Беларусі 1978 года нараджэння. Яе імя не называлася. Меркавана, размова ішла аб ураджэнцы Брэста Ганне Волкавай, чыё імя ёсць у спісах загінуўшых.
26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці заявіў, што меркаваныя тэрарысты, якія расстралялі наведвальнікаў канцэртнай залы “Крокус Сіці Хол”, хацелі схавацца ў Беларусі.
Тэракт адбыўся 22 сакавіка ў 20.00 перад канцэртам гурта “Пікнік”. У зале, якая змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта, канцэрт не паспеў пачацца. У будынак увайшлі ўзброеныя людзі. У выніку стральбы і ахапіў будынак пажару загінула сама меней 139 чалавек, вядома пра 182 пацярпелыя. Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая.
Цэнтр грамадскіх сувязей ФСБ удакладніў, што чатыры падазроныя затрыманы ў Бранскай вобласці, дзе яны мелі намер перасячы расійска-ўкраінскую мяжу.
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 30 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 8,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік дэлегацыі дэмсіл у ПАCЕ заклікала мясцовыя ўлады краін знаходжання беларусаў супрацоўнічаць з арганізацыямі дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэсурс па рэалізацыі "Люксембургскіх рашэнняў" у дачыненні да беларусаў у выгнанні можа запрацаваць у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


