Латушка абмеркаваў з амбасадарам Індыі ў Польшчы сітуацыю ў Беларусі і рэжым Лукашэнкі

28 сакавіка, Позірк. Сітуацыю ў Беларусі і праблемы, звязаныя з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, абмеркаваў 28 сакавіка ў Варшаве намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка з амбасадарам Індыі ў Польшчы Нагмай Махамед Малік.
Палітык, паведаміла “Позірку” яго прэс-служба, перадаў дыпламату матэрыялы пра “сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, здзейсненыя рэжымам Лукашэнкі злачынствы супраць чалавечнасці, незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь, парушэнні правоў работнікаў на беларускіх прадпрыемствах, ролю рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі РФ супраць Украіны”.
Латушка абмеркаваў з Малік гэтыя матэрыялы, падрыхтаваныя экспертамі НАУ, а таксама папрасіў яе накіраваць іх у Міністэрства замежных спраў Індыі.
Адметна, што напярэдадні беларускі амбасадар Міхаіл Касько ўручыў прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму даверчыя граматы і паразмаўляў з ёй пра ўзаемадзеянне ў “эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і культурнай сферах”. Паводле інфармацыі МЗС, “бакі падкрэслілі ўзаемную цікавасць <…> да больш шчыльнага супрацоўніцтва” ў гэтых галінах.

Беларусь і Індыя жадаюць супрацоўнічаць у галіне эканомікі, навукі, адукацыі
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВызвалены пасля кароткачасовага арышту ў Грузіі беларус атрымаў дакумент, які легалізуе яго там да жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАПК прапануе замацаваць гарантыі патрымкі беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне на будучынюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,5 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка