Кавалеўскі: Беларусь адновіць у ААН статус адказнай, перадавой дзяржавы
24 кастрычніка, Позірк. Беларусь “абавязкова адновіць у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый статус адказнай, перадавой дзяржавы”, але толькі тады, калі ўлада ў краіне “вернецца народу”, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік АПК па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў Міжнародны дзень ААН (24 кастрычніка).
Паводле яго слоў, дэмакратычным сілам важна працаваць з ААН, бо Беларусь пражывае “падвойны крызіс: унутрыпалітычны — з масавымі рэпрэсіямі, калапсам інстытутаў кіравання”, а таксама “знешнепалітычны, звязаны з пагрозай незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці”.
Сёння Беларусі найбольш увагі надае Офіс вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, канстатаваў Кавалеўскі. Разам з тым, адзначыў ён, дэмсілы “неаднаразова казалі” пра неабходнасць задзейнічаць для вырашэння крызіса ў Беларусі патэнцыял іншых структур арганізацыі — ЮНІСЕФ, ЮНЕСКО, МАГАТЭ, СААЗ, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Упраўлення вярхоўнага камісара па ўцекачах.
Паводле слоў Кавалеўскага, Беларусь, якая стала краінай-заснавальніцай ААН у 1945 годзе і да 1991-га “трымалася лініі Крамля”, пакуль “належнае месца” ў арганізацыі “не заняла”.
Дзякуючы ўдзелу дэлегацыі беларускіх дэмсіл на чале са Святланай Ціханоўскай у мерапрыемствах высокага ўзроўню падчас сесій Генасамблеі ААН у 2022 і 2023 гадах, заявіў прадстаўнік АПК, міжнародная супольнасць дазналася пра крызіс у Беларусі і яго “наступствы для глабальных інтарэсаў”.
Сталая праца з ААН, на яго думку, “дазваляе захоўваць кансалідаваную пазіцыю міжнароднай супольнасці па непрызнанні Лукашэнкі”.
Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адзначаецца з 1948 года. Прымеркаваны да дня, калі набыў моц статут ААН — 24 кастрычніка 1945-га.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


