Русіфікацыя знішчае культурную незалежнасць Беларусі — член АПК Баркоўскі

24 сакавіка, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе вайну супраць грамадзянскай супольнасці — і “хоць гэтая вайна менш відавочная, чым ва Украіне, яна не менш жорсткая, бо вядзецца супраць беларускай нацыі з тым жа энтузіязмам, але на ўзроўні ідэй”, заявіў намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Баркоўскі, выступаючы на ІІІ Канферэнцыі беларусаў свету, якая праходзіць у Празе.
Як адзначае прэс-служба АПК, Баркоўскі нагадаў пра факты палітычных рэпрэсій у культурнай сферы, “прымус беларускіх аўтараў да масавай эміграцыі”, спісы “экстрэмісцкай” літаратуры і “злачынствы рэжыму ў галіне палітыкі памяці”.
“Не меншы боль выклікае сітуацыя ў сістэме адукацыі: кожны год памяншаецца колькасць вучняў, якія атрымліваюць веды па-беларуску, а ў школах і ўніверсітэтах пануе ідэалогія і маніпуляванне свядомасцю. Русіфікацыя фактычна знішчае культурную незалежнасць краіны, ператварае яе ў поле дзейнасці расійскай мовы і культуры”, — сказаў Баркоўскі.
На яго думку, беларусы за мяжой цяпер павінны быць актыўныя “ў захаванні нацыянальнай культуры і прасоўванні Беларусі за мяжой”.
Для гэтага, лічыць сябра АПК, трэба “клапаціцца аб нацыянальнай ідэнтычнасці дзяцей у эміграцыі, падтрымліваючы ўжо існуючыя адукацыйныя праекты школ выхаднога дня і дамаўляючыся з мясцовымі ўладамі аб стварэнні новых адукацыйных магчымасцяў — ад беларускай мовы як другой замежнай да з’яўлення школ з беларускай мовай навучання”.
Таксама, паводле слоў Баркоўскага, варта “даносіць інфармацыю аб становішчы беларусаў да ўладаў і грамадства краін свайго знаходжання праз інфакампаніі, арт-інсталяцыі, выставы на ўзор кампаніі салідарнасці з Беларуссю ў грамадскім транспарце Варшавы”.
Акрамя гэтага, важна “займацца культурнай дыпламатыяй і прасоўваць пазітыўны вобраз Беларусі, арганізуючы беларускія культурныя праекты, залучаючы ў мерапрыемствы мясцовых творцаў, папулярызуючы творы беларускай культуры і прымаючы ўдзел у агульных кампаніях — такіх, як Год беларускай нацыянальнай традыцыі, 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і іншыя”, адзначыў Баркоўскі.
Аб'яднаны пераходны кабінет: 2024 год — Год беларускай нацыянальнай традыцыі


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

