Журналіст Карней прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі

22 сакавіка, Позірк. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў журналіста Ігара Карнея да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, паведамляе “Радыё Свабода”.
Суддзя Сяргей Кацэр прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім).
Карнея затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў ператрус. Яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на свабоду ён не выйшаў. Судовае разбіральніцтва пачалося 19 сакавіка.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.
Паводле даных праекта “Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы”, з 2020 года суддзя Кацэр вынес каля 170 рашэнняў па адміністрацыйных і каля 30 прысудаў па крымінальных справах паводле артыкулаў, якія часцей за ўсё сведчаць аб палітычным характары пераследу.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


