Беларуская лёгкаатлетка Жодзік атрымала польскае грамадзянства і плануе выступіць на Алімпіядзе

20 сакавіка, Позірк. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прадаставіў польскае грамадзянства беларускай лёгкаатлетцы Марыі Жодзік, якая спецыялізуецца на скачках у вышыню.
Як паведамляе Польскі саюз лёгкай атлетыкі, спартсменка, якая мае польскія карані, цяпер атрымала магчымасць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
“Я вельмі рада, што прэзідэнт падпісаў усе дакументы і прадаставіў мне грамадзянства. Я ганаруся тым, што буду прадстаўляць Польшчу, краіну маіх продкаў. Спадзяюся, што ўсё, што звязана з працэдурамі, <…> пройдзе гладка, і я хутка буду стартаваць у майцы з арлом на грудзях”, — сказала Жодзік.
18 лютага на чэмпіянаце Польшчы спартсменка выступала па-за конкурсам. Яна ўстанавіла асабісты рэкорд, узяўшы вышыню 1 м 97 см. На сёння гэта адпавядае выкананню алімпійскага нарматыву і з’яўляецца лепшым вынікам у Польшчы.
У 2021 годзе Жодзік устанавіла асабісты рэкорд, скокнуўшы на 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання допінг-тэстаў у тэрміны, устаноўленыя Міжнароднай федэрацыяй. Спартсменка ў Токіа не выступіла.
Жодзік родам з Баранавічаў (Брэсцкая вобласць), з 2022 года жыве ў Беластоку.
У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалту з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.
Спартсмены, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэстны рух і былі пазбаўленыя магчымасці працягваць спаборнічаць у Беларусі, у большасці сваёй спынілі прафесійную дзейнасць. На Алімпіяду 2024 года маюць шанцы адправіцца тры атлеткі, якія перайшлі ў польскае спартовае грамадзянства, — акрамя Жодзік, гэта лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская і конніца Вольга Сафронава.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



