Вайскоўцы Беларусі і Кубы зацікаўленыя ва ўмацаванні партнёрства

20 сакавіка, Позірк. “Паглыбленню ўзаемавыгадных напрамкаў ваеннага супрацоўніцтва” былі прысвечаныя перагаворы начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Віктара Гулевіча з міністрам Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы Альварам Лопесам М’ерай і начальнікам Генштаба гэтай краіны Раберта Легра Саталонга.
Прэс-служба Мінабароны Беларусі 20 сакавіка паведаміла, што на сустрэчы ў рамках візіту вайсковай дэлегацыі ў гэту краіну Карыбскага басейна пацверджана “ўзаемная зацікаўленасць у далейшым умацаванні беларуска-кубінскага партнёрства”.
Раней ваеннае ведамства адзначала, што візіт праходзіць “у рамках далейшага ўмацавання двухбаковых кантактаў у ваеннай сферы”.
30 студзеня Мінабароны паведаміла, што міністр Віктар Хрэнін падчас візіту ў гэтую краіну правёў перамовы з кубінскім калегам, на якіх сярод іншага абмяркоўвалася ўзаемадзеянне і міжнародная абстаноўка. Па выніках сустрэчы былі падпісаныя дакументы аб двухбаковым ваенным супрацоўніцтве.
Ваенныя чыноўнікі адзначылі “падабенства пазіцый дзяржаў на міжнароднай арэне, моцныя гістарычныя сувязі і агульныя падыходы да ацэнкі ключавых праблем сучаснасці”.
Паводле слоў Хрэніна, Куба з’яўляецца для Беларусі “важным партнёрам на міжнароднай арэне і стратэгічным саюзнікам у Заходнім паўшар’і”, а краіны, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і “некаторыя культурныя адрозненні, маюць падобныя рысы”. Такімі ён назваў “імкненне да незалежнасці і сацыяльнай справядлівасці, раўнапраўнай супрацы з іншымі дзяржавамі”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+