Новы дырэктар “Белсату”: Трэба ствараць вобраз Беларусі, што здольная да хуткіх перамен

19 сакавіка, Позірк. “Нам трэба ствараць вобраз Беларусі, якая не толькі цярпіць ад хунты, але і здольная да хуткіх перамен і да таго, каб хутка стацца саюзнікам і часткай дэмакратычнага свету”, — заявіў новы дырэктар тэлеканала “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі ў апублікаваным 19 сакавіка інтэрв’ю сваім калегам.
“Цяпер у Польшчы, Літве, Германіі вялізная колькасць беларускіх эмігрантаў, і я ніколі не бачыў беларусаў, якія стаяць у чэргах па выплаты паводле беспрацоўя, — сказаў ён. — Паглядзіце, колькі аўтасэрвісаў, кавярняў, салонаў прыгажосці яны адкрылі. Гэта павінна пра нешта казаць. Нашыя людзі здольныя да працы ў зусім іншых, рынкавых умовах”.
Дзікавіцкі ўпэўнены, што ў Беларусі жывуць “працавітыя, дысцыплінаваныя людзі”, краіна “мае добрую інфраструктуру”. Ён лічыць, што беларусы за мяжой мусяць фармаваць “пазітыўны вобраз” Беларусі, а не толькі прасіць дапамогі ці казаць пра палітвязняў і рэпрэсіі. Пра гэта, падкрэсліў кіраўнік тэлеканала, “вядома, трэба гаварыць увесь час”, але варта таксама “прэзентаваць пазітыўны парадак дня”.
Кажучы пра скарачэнне дапамогі медыя, Дзікавіцкі адзначыў, што калі донары стаяць перад выбарам, “даць сродкі на беларускія незалежныя медыя або на Украіну”, то “першасныя патрэбы ва Украіны”. “Але гэта не зусім дальнабачна, страціць Беларусь было б вялікай памылкай — з пункту гледжання еўрапейскай (і не толькі) геапалітыкі, наша краіна мае вялізнае значэнне”, — падкрэсліў ён.
Паводле слоў кіраўніка “Белсату”, бюджэт тэлеканала “значна зменшыцца — прыкладна на траціну”.
“Ёсць пазіцыі, на якіх мы сапраўды можам ашчадзіць, а на некаторых, як тэхнічнае падтрыманне, заробкі, сэканоміць нельга, — заявіў ён. — Нам давядзецца заняцца даволі радыкальнымі рэформамі — нейкія праекты зрабіць таннейшымі, а ад некаторых, на жаль, зусім адмовіцца”.
Звальненне некага з калектыву, дадаў Дзікавіцкі, будзе “апошнім крокам”. “Але я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб гэтага не дапусціць”, — паабяцаў ён.
12 сакавіка Агнешка Рамашэўска-Гузы, якая кіравала “Белсатам” з 2007 года, паведаміла пра сваё звальненне. У той жа дзень стала вядома, што дырэктарам тэлеканала стане Дзікавіцкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара.
18 сакавіка Рамашэўска-Гузы заявіла, што яе звальненне “паглыбілі”. “Сёння я была звольненая паводле дысцыплінарнай падставы з неадкладным набыццём [рашэннем] моцы і, зразумела, без усялякага апавяшчэння”, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Экс-дырэктар “Белсату” Рамашэўска-Гузы заявіла, што яе звольнілі “паводле дысцыплінарнай падставы”

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка