Лукашэнка памілаваў 15 асуджаных, у тым ліку 9 жанчын

13 сакавіка, Позірк. Указ аб памілаванні 15 асуджаных, у тым ліку 9 жанчын, падпісаў 13 сакавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Адзначаецца, што 11 з іх здзейснілі злачынствы, будучы непаўналетнімі.
Частцы памілаваных пакаранне замененае на мякчэйшае, астатнім скарочаны неадбыты тэрмін.
Адзначаецца, што адпаведныя прапановы ўнесла камісія па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці “на выкананне даручэння” Лукашэнкі.
Ці маюцца сярод памілаваных палітвязні, невядома.
Раней улады абмяркоўвалі магчымасць правядзення амністыі, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На нарадзе па асобных пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці 11 студзеня Лукашэнка заявіў: “Трэба будзе больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных”. Звяртаючыся да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, ён даручыў “звярнуць увагу на недахопы папярэдніх амністый, каб іх не паўтарыць”.
13 студзеня Кубракоў паведаміў у эфіры беларускага тэлебачання, што МУС выступіла з “адназначнай прапановай” — не прымяняць магчымую амністыю 2024 года ў дачыненні да “асоб, што асуджаныя за экстрэмізм і тэрарызм” (так улады ў апошнія гады кваліфікуюць “палітычныя” справы).
Міністр заявіў, што “шанцаў было дадзена вельмі шмат, пачынаючы ад заявы — звярнуцца да кіраўніка дзяржавы аб памілаванні”, а “самае галоўнае ў рашэнні па прымяненні амністыі, каб людзі ўсвядомілі, што яны здзейснілі, і выправіліся”. Пры гэтым ён дапусціў прымяненне амністыі да асуджаных за “экстрэмізм”, калі “чалавек раскаяўся”.
Папярэдні акт амністыі быў прымеркаваны да “Дня народнага адзінства”. Адпаведны дакумент быў прыняты напрыканцы 2022 года, дзейнічаў да 10 чэрвеня 2023 года. Яшчэ на этапе абмеркавання чыноўнікі далі зразумець, што амністыя не закране асуджаных з палітычных матываў.
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ РУП "Белпошта" заявілі, што могуць прымаць паштовыя адпраўленні з 220 краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКошт месца на платнай паркоўцы ў Мінску будзе залежаць ад раёна яе размяшчэнняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску сачыць за аплатай паркоўкі будуць з дапамогай мабільных комплексаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства