Лукашэнка загадаў шукаць рынкі для беларускіх карысных выкапняў

12 сакавіка, Позірк. “Усе кажуць — санкцыі. Для вас санкцый няма. Шукайце іншыя рынкі”, — заявіў чыноўнікам Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка ў Мінску на нарадзе аб стане і развіцці мінеральна-сыравіннай базы.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, уласныя мінеральна-сыравінныя рэсурсы маюць “асаблівае значэнне”, бо яны з’яўляюцца “залогам суверэнітэту і стабільнага развіцця эканомікі”. Гэта актуальна цяпер, калі “ў дачыненні да Беларусі з кожным годам узмацняецца санкцыйны ціск”, падкрэсліў ён.
Пры гэтым Лукашэнка прывёў шэраг прыкладаў нерацыянальнага, на яго думку, выкарыстання карысных выкапняў. Раней, паводле яго слоў, белую гліну — каалін — для айчыннай пліткі імпартавалі з Украіны. Цяпер гэтая сыравіна закупляецца ў Расіі, хаця ў Беларусі маюцца свае радовішчы — у Лунінецкім і Столінскім раёнах (Брэсцкая вобласць).
Шкляная прамысловасць, заявіў Лукашэнка, не цалкам забяспечаная кварцавым пяском, хоць аб’ём разведаных запасаў “мог бы вырашыць гэтую праблему адразу на два гады”.
“Няпоўная загрузка вытворчасцей і зніжэнне аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі, што загадзя цягне ўніз іншыя паказчыкі”, — абмаляваў ён сваё бачанне праблемы.
У 2023 годзе, паводле слоў Лукашэнкі, прадпрыемствы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва “на чвэрць знізілі экспарт шчэбню”, Міністэрства энергетыкі “амаль у два разы менш паставіла за мяжу тарфяной прадукцыі”.
Ён таксама звярнуў увагу на недахопы ў працы Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі, які займаецца разведкай для ўсіх напрамкаў: “Камітэт дзяржаўнага кантролю інфармуе, што тэхналагічныя вытворчыя фонды там зношаныя на 90%”.
Разам з тым Лукашэнка падвергнуў ацэнку камітэта сумневу, спытаўшы, “чаму менавіта 90%, а не 88%”. “У 2022 годзе мной прынятае рашэнне аб умацаванні гэтай матэрыяльна-тэхнічнай базы. За два гады закуплена 21 адзінка найсучаснейшай тэхнікі і абсталявання. Вынік?” — звярнуўся ён да чыноўнікаў.
Прыкладам паспяховай працы Лукашэнка назваў здабычу калію, адзначыўшы, што “Беларуськалій” стаў сусветным брэндам: “Тут ёсць уласная выдатна адладжаная сістэма — ад разведкі новых радовішчаў да вытворчасці ўгнаенняў”.
“Беларуськалій” знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 2022 года. Праз іх уплыў нарвежскі пастаўшчык калію Yara — адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў — абвясціў пра спыненне супрацы з “Беларуськаліем”.
1 лютага 2022 года спыніўся экспарт калійных угнаенняў праз літоўскі порт у Клайпедзе.
Савет Еўрапейскага саюза сёлета 26 лютага прыняў рашэнне падоўжыць на год, да 28 лютага 2025-га, “дзеянне абмежавальных мер, звязаных з унутранымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падтрымкай рэжымам [Лукашэнкі] вайны Расіі супраць Украіны”.
Цяпер у спісе абмежавальных мер ЕС 233 фізічныя асобы, уключаючы Лукашэнку, і 37 юрыдычных асоб.
Санкцыі ўвялі ЗША, Канада, Вялікабрытанія ды інш. Так ці інакш усе абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі звязаныя з дзеяннямі і палітыкай Лукашэнкі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 1911 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства