Мінск 08:15

Прэзідэнт Еўракамісіі паабяцала Ціханоўскай падтрымку на працягу ўсёй барацьбы за свабоду Беларусі — АПК

Урсула фон дэр Ляен і Святлана Ціханоўская на форуме Моладзевага саюза Германіі, 23 кастрычніка 2023 года
Фота: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

22 кастрычніка, Позірк. “Мы будзем падтрымліваць вас столькі, колькі будзе працягвацца вашая барацьба”, — заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 22 кастрычніка ў Браўншвейгу на форуме Моладзевага саюза Германіі, рэагуючы на выступ дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.

Як паведамляе тэлеграм-канал прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па замежных справах, фон дэр Ляйен згадала выступ беларускага палітыка перад Еўрапарламентам сёлета у сярэдзіне верасня.

“Адзін момант я запомніла асабліва: ты казала пра “гучную” вайну, якую вядзе [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін супраць Украіны, і пра “ціхую” вайну — супраць людзей у Беларусі, — цытуе кіраўніцу Еўракамісіі структура АПК. — Ты маеш рацыю. У Мінску гэта здушаныя крыкі зняволеных, крыкі збітых і закатаваных дыктатарам. У Кіеве і Адэсе — гэта выбухі ракет, гукі сірэн, плач людзей, якія страцілі мацярэй, бацькоў і сыноў”.

“Але незалежна ад таго, “ціхая” вайна ці “гучная”, мэта дыктатараў тая самая — гвалтоўнае падпарадкаванне краіны і яго насельніцтва. Святлана, мы не дапусцім, каб гэтыя аўтакраты тапталі свабоду і правы чалавека ў Еўропе, і мы будзем на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі”, — адзначыла фон дэр Ляен.

Ціханоўская: Моладзь Еўропы мусіць працягнуць руку сваім беларускім братам і сёстрам

22 кастрычніка, Позірк. Салідарызавацца з беларускай моладдзю заклікала маладых людзей у Еўрасаюзе дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 22 кастрычніка ў Браўншвайгу на форуме Моладзевага саюза Германіі. Ціханоўская, словы якой перадае яе прэс-служба, звярнула ўвагу, што ў Браўншвайгу ўпершыню была пастаўлена …
Падзяліцца: