Касцёл у Беларусі заклікаў 27 кастрычніка далучыцца да малітвы за мір

22 кастрычніка, Позірк. Зрабіць 27 кастрычніка днём посту, пакаяння і малітвы за мір заклікала ўсіх “вернікаў краіны, кожнага чалавека добрай волі” Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ).
У сваім звароце, апублікаваным на каталіцкім партале catholic.by, ККББ просіць “кожнага пробашча ў Беларусі”, па магчымасці, правесці ў 19:00 адмысловае набажэнста аб міры.
Такім чынам беларускае каталіцкае біскупства падтрымала прапанову папы рымскага Францішка правесці агульную малітву ў святле шматлікіх ваенных канфліктаў у свеце.
“У свеце адкрыта шмат франтоў вайны, — сказаў пантыфік на генеральнай аўдыенцыі 18 кастрычніка. — Няхай змоўкне зброя, няхай будзе пачуты крык бедных і дзяцей аб міры. Вайна не вырашыць ніводнай праблемы. Яна сее толькі смерць і разбурэнне. Яна павялічвае нянавісць. Яна памнажае помсту. <…> Заахвочваю вернікаў стаць на адзін бок у гэтым канфлікце — бок міру, — не толькі словамі, але малітвай”.
Францішак заклікаў далучыцца да малітвы 27 кастрычніка людзей розных хрысціянскіх канфесій, іншых рэлігій і “ўсіх, хто імкнецца да справы міру ў свеце”.
У базыліцы святога Пятра ў Ватыкане ў гэты дзень “малітва ў духу пакаяння” з просьбай “аб міры ў гэтым свеце” пройдзе ў 18:00 (паводле мінскага часу — 19:00).

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка