Ціханоўская: Я радая, што ў беларусаў ёсць такі саюзнік, як Малдова
21 кастрычніка, Позірк. Сітуацыю ў Малдове і Беларусі, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне абмеркавалі дэмлідар Святлана Ціханоўская і прэзідэнт краіны Мая Санду на сустрэчы ў Кішынёве 21 кастрычніка, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Ціханоўская “распавяла аб рашэнні дэмакратычных сілаў дабівацца еўрапейскай перспектывы для Беларусі і выказала прэзідэнту Малдовы падтрымку на гэтым шляху таксама”.
Паводле слоў дэмлідара, яе першы візіт у краіну “адкрывае новую старонку для беларуска-малдоўскіх адносінаў”: “Я радая, што ў беларусаў ёсць такі саюзнік, як Малдова”.
Таксама Ціханоўская прыняла ўдзел у форуме жаночага лідарства Moldova Women Forum 2023.
Яна прывяла прыклады мужнасці беларускіх жанчын-палітвязняў.
“Гэтак жа, як Малдова ці Украіна, мы бачым будучыню Беларусі ў Еўрапейскім саюзе. Толькі ў ЕС Беларусь можа быць па-сапраўднаму бяспечнай, свабоднай і квітнеючай”, — заявіла дэмлідар.
“Я прашу вас стаць на гэты шлях разам са свабоднай Беларуссю. Дапамажыце нам вырваць нашу краіну з кіпцюроў Расіі і зрынуць дыктатуру. Нам трэба ізаляваць рэжым, з аднаго боку, але падтрымаць беларусаў — з другога”, — дадала палітык.
Падкрэсліўшы, што “барацьба ў Беларусі не ўнікальная”, паколькі “ў многіх краінах, духу дэмакратыі кідаецца выклік”, яна заявіла, што адстойванне сваіх правоў з’яўлянцца ўніверсальнай справай: “Гаворка ідзе пра магчымасць гаварыць, думаць і жыць без страху”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


